Нарыманаўскі раён (Астраханская вобласьць)
раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарыма́наўскі раён (па-расейску: Наримановский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Нарыманаў.
Remove ads
Геаграфія
Нарыманаўскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе зь Енатаеўскім, Харабалінскім, Краснаярскім, Прыволскім, Ікранаеўскім і Ліманскім раёнамі, а таксама з Астраханьню. На захадзе раён мяжуе з Калмыкіяй. Плошча раёну складае 6125,45 км².
Гісторыя
Нарыманаўскі раён быў утвораны ў 1931 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 46954 чалавекі. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы, але значную частку таксама складаюць казахі і татары.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads