Ікранаеўскі раён
раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ікра́наеўскі раён (па-расейску: Икрянинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Ікранае.
Remove ads
Геаграфія
Ікранаеўскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Нарыманаўскім, Прыволскім, Камызяцкім і Ліманскім раёнамі. Акрамя таго, з поўначы раён мяжуе з Астраханьню, а на поўдні абмываецца Касьпійскім морам. Плошча раёну складае 1990,67 км², што робіць гэтае адміністрацыйнае ўтварэньне перадапошнім паводле велічыні сярод усіх раёнаў вобласьці.
Гісторыя
Ікранаеўскі раён быў утвораны ў 1925 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 45917 чалавек. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы, але маецца значна колькасьць казахаў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads