Маастрыхт
места ў Нідэрляндах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маа́стрыхт (па-нідэрляндзку: Maastricht, па-лімбурску: Mestreech) — горад на паўднёвым усходзе Нідэрляндаў, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Лімбургу. Насельніцтва на травень 2018 году — 121 773 чалавекі.
Remove ads
Гісторыя

Ужо каля 500 г. да н. э. у раёне сучаснага Маастрыхту існавала кельцкае паселішча. У I стагодзьдзі да н. э. рымлянамі быў пабудаваны мост праз раку Маас, у сувязі з чым тут узьнік гандлёвы цэнтар. Пазьней, у III стагодзьдзі, ён быў пераўтвораны ў ваенны лягер — каструм. Такім чынам, Маастрыхт належыць да трох найстарэйшых гарадоў Нідэрляндаў. У наступным стагодзьдзі тонгерэнскі біскуп Сэрвацыюс перанёс цэнтар біскупства ў Маастрыхт, якім ён заставаўся да VIII стагодзьдзя, калі біскупы абралі сабе новую рэзыдэнцыю — Льеж. У сярэднявеччы ўладарамі гораду адначасова лічыліся біскуп льескі і герцаг Брабанту. У 1579 годзе быў захоплены і зруйнаваны гішпанцамі. У 1632 годзе Маастрыхт быў вызвалены ад гішпанцаў і ўвайшоў у склад Аб’яднаных правінцыяў. У 1673, 1748 і 1793 быў акупаваны французамі. У 1839 годзе, нягледзячы на геаграфічную блізкасьць да Бэльгіі, быў канчаткова замацаваны за Нідэрляндамі і стаў важным цэнтрам вытворчасьці керамікі. У 1976 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт. У 1992 годзе тут было падпісана пагадненьне аб стварэньні Эўразьвязу, вядомае як Маастрыхцкая дамова.
Remove ads
Славутасьці
- Мост Сьвятога Сэрвацыюса (XIII стагодзьдзе)
- Сярэднявечная Брама Пекла (Helpoort, XIII стагодзьдзе)
- Базыліка Сьвятога Сэрвацыюса (VI—XIII стагодзьдзе)
- Царква Сьвятога Яна са сваёй 75–мэтровай званіцаю
- Базыліка Багародзіцы
- Будынак Суда (1475 год)
- Ратуша, пабудаваная ў стылі барока (1658—1664)
- Фартэцыя Сьвятога Пятра (Sint Pieter) з выглядам на горад і яго навакольле
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Маастрыхт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads