Ліпскі сельсавет (Нясьвіскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Высокая Ліпа.
Старшыня савету — Уладзімер Усовіч.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны Ліпскі сельсавет у складзе Нясьвіскага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году — Менскай).
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Квачоўскага сельсавету[1]. 23 сьнежня 1965 году цэнтрам сельсавету ўстаноўлена вёска Высокая Ліпа[2]. 24 жніўня 2005 году ў склад Сноўскага сельсавету перададзены вёскі Клепачы і Панюцічы[3].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1626 чалавек[4], зь іх 95,1% — беларусы, 2,5% — расейцы[5].
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads