Літамержыцы

места ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Літамержыцы
Remove ads

Літамержыцы (па-чэску: Litoměřice [ˈlɪtomɲɛr̝ɪtsɛ]), Ляйтмэрыц (па-нямецку: Leitmeritz) — старажытны горад у Чэхіі, разьмешчаны ў даліне рэкаў Лабы (Эльбы) і Огржэ, прыкладна за 72 км ад Прагі. Колькасьць насельніцтва на 2004 год складала 25 687 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сучасны выгляд на Літамержыцы з узгорка Радабіл.

Афіцыйнай датай заснаваньня гораду лічыцца 1057 год, калі князь Спытыгнеў II заснаваў тут базыліку ў раманскім стылі, на месцы якой у XVII стагодзьдзі ўзьвялі катэдру сьвятога Стэфана. У X—XII стагодзьдзях Літамержыцы ўваходзілі ва ўладаньні дынастыі Пржэмысловічаў, якія, аднак, даравалі яго шляхетнаму роду Вэршоўцаў разам з горадам Жатэц за ваенныя і палітычныя заслугі (да 1108 году).

У XIII стагодзьдзі Літамержыцы сталіся культурным цэнтрам краю. У прыватнасьці, тут узьніклі рэзыдэнцыі францысканскага і дамініканскага манаскіх ордэнаў. Горад паступова забудоўваўся мураванымі дамамі. У XV—XVI стагодзьдзях места асабліва актыўна забудоўвалася. Цягам шматлікіх стагодзьдзяў пераважнымі галінамі эканомікі Літамержыцаў заставаліся рамёствы, гандаль, вінаробства і рачны транспарт. У XIX стагодзьдзі тут пачала разьвівацца харчовая прамысловасьць. На сёньня ў Літамержыцах ладзяцца сельскагаспадарчыя выставы пад назвай «Гарод Чэхіі».

Remove ads

Славутасьці

Горад славіцца Катэдрай Сьвятога Стэфана, касьцёламі Сьвятога Войцеха і Сьвятога Вацлава, касьцёл Усіх Сьвятых, езуіцкая і дамініканская катэдры, касьцёл капуцынаў, сынагога. Непадалёк ад гораду месьціцца Клашцерац над Огржы, высокі ўзгорак Радабіл і былы падземны вайсковы завод Трэцяга райху Б5-Рыхард.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads