Літамержыцы
места ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Літамержыцы (па-чэску: Litoměřice [ˈlɪtomɲɛr̝ɪtsɛ]), Ляйтмэрыц (па-нямецку: Leitmeritz) — старажытны горад у Чэхіі, разьмешчаны ў даліне рэкаў Лабы (Эльбы) і Огржэ, прыкладна за 72 км ад Прагі. Колькасьць насельніцтва на 2004 год складала 25 687 чалавек.
Remove ads
Гісторыя

Афіцыйнай датай заснаваньня гораду лічыцца 1057 год, калі князь Спытыгнеў II заснаваў тут базыліку ў раманскім стылі, на месцы якой у XVII стагодзьдзі ўзьвялі катэдру сьвятога Стэфана. У X—XII стагодзьдзях Літамержыцы ўваходзілі ва ўладаньні дынастыі Пржэмысловічаў, якія, аднак, даравалі яго шляхетнаму роду Вэршоўцаў разам з горадам Жатэц за ваенныя і палітычныя заслугі (да 1108 году).
У XIII стагодзьдзі Літамержыцы сталіся культурным цэнтрам краю. У прыватнасьці, тут узьніклі рэзыдэнцыі францысканскага і дамініканскага манаскіх ордэнаў. Горад паступова забудоўваўся мураванымі дамамі. У XV—XVI стагодзьдзях места асабліва актыўна забудоўвалася. Цягам шматлікіх стагодзьдзяў пераважнымі галінамі эканомікі Літамержыцаў заставаліся рамёствы, гандаль, вінаробства і рачны транспарт. У XIX стагодзьдзі тут пачала разьвівацца харчовая прамысловасьць. На сёньня ў Літамержыцах ладзяцца сельскагаспадарчыя выставы пад назвай «Гарод Чэхіі».
Remove ads
Славутасьці
Горад славіцца Катэдрай Сьвятога Стэфана, касьцёламі Сьвятога Войцеха і Сьвятога Вацлава, касьцёл Усіх Сьвятых, езуіцкая і дамініканская катэдры, касьцёл капуцынаў, сынагога. Непадалёк ад гораду месьціцца Клашцерац над Огржы, высокі ўзгорак Радабіл і былы падземны вайсковы завод Трэцяга райху Б5-Рыхард.
- Катэдра Сьвятога Стэфана
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads