Літані
рака ў Лібане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Літані (па-арабску: نهر الليطاني), у антычнасьці Леонтас (па-старажытнагрэцку: Λεόντης — львіная рака) — рака ў паўднёвым Лібане, якая выцякае з даліны Бэкаа і ўпадае ў Міжземнае мора на поўнач ад Тыру. Найдаўжэйшая рака Лібану працягласьцю 140 км, працякае толькі ўнутры краіны. Асноўная крыніца абвадненьня, водазабесьпячэньня і гідраэнэргетыкі ня толькі Паўднёвага Лібану, але і краіны ў цэлым.
Remove ads
Этымалёгія
Назва ракі паходзіць ад угарыцкага боства Лтн(d), сямігаловага марскога зьмея і служкі марскога бога Яма(d).
Геаграфія
Даўжыня Літані разам з прытокамі складае 174 км, на працягу якіх клімат зьмяняецца ад сухога кантынэнтальнага да вільготнага субтрапічнага. Плошча вадазбору складае 2110 км², што займае каля 20% плошчы краіны. Вадазборны басэйн складае каля 30% усяго вадапатоку Лібану.
Большую частку рэчышча ідзе на поўдзень паралельна сырыйскай граніцы, пасьля чаго рэзка заварочвае на захад. На гэтым адцінку рака называецца Касыміе і цячэ амаль раўналежна граніцы з Ізраілем. За 10 км на поўнач ад Тыру на рацэ стаіць старажытны Леонцкі мост(d).
Remove ads
Мінуўшчына
Ранейшыя гісторыкі лічылі, што біблійны Місфэрот-Маім, куды Ісус Навін выгнаў пераможаныя плямёны, знаходзіўся ў вусьці ракі Літані.
У чэрвені 1941 року ў вусьці адбылася бітва брытанска-аўстралійскіх войскаў(d) з сіламі Вішысцкай Францыі.
У 1959 адкрытае штучнае возера Караун і дамба Літана вышынёй 60 м ды даўжынёй 1350 м. Найбуйнейшая гідраэлектрастанцыя краіны здольная вырабляць 185 МВт электрычнасьці.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads