Бэкаа (даліна)
даліна ў Лібане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэкаа́ (па-арабску: وادي البقاع) — пладавітая даліна ва ўсходнім Лібане, найважнейшы сельскагаспадарчы рэгіён краіны. Разьмешчаная за 30 км на ўсход ад Бэйруту, між гарамі Лібанам і Антылібанам. Працягласьць даліны — 120 км, шырыня — 16 км. Клімат міжземнаморскі з вільготнымі зімамі і сухімі цёплымі летамі. Ад вялікай колькасьці ападкаў з мора даліну захінае гара Лібан. Тым ня меней, у даліне бяруць выток дзьве ракі: Аронт, якая цячэ на поўнач у Сырыю і Турэччыну; і Літані, якая цячэ па поўдзень і ўпадае ў Міжземнае мора.
З часоў Рымскай імпэрыі даліна Бэкаа была крыніцай збожжа для Леванту. У наш час даліна складае 40% ворных земляў краіны. У паўночнай, менш пладароднай частцы, пражываюць качавыя пастухі. На поўдні вырошчваюць пшаніцу, маіс, бавоўну ды гародніну. Наркагандляры экспартуюць з даліны гашыш і опіюмны мак(d). У 1957 дзеля арашэньня земляў на рацэ Літані збудаваная дамба і вадасховішча Караун.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads