Ліўская мова
мова фіна-вугорскай падгрупы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́ўская мо́ва (па-ліўску: līvõ kēļ) — мова народу ліваў, які жыве на паўночным узьбярэжжы латыскага рэґіёну Курзэмэ. Гістарычна зьяўлялася размоўнай мовай ліваў, але ў цяперашні час амаль не ўжываецца. Цяпер вывучаецца нешматлікімі энтузіястамі на моўных факультэтах ВНУ Латвіі ды Эстоніі.
Remove ads
Гісторыя зьнікненьня
Большасьць сучасных ліваў зазнала летызацыю (пераход на латыскую мову) і расеізацыю. Сярод 179 ліваў[2]. па стане на 2011 год 92% сваёй роднай мовай назвалі латыскую, 8% — расейскую. Па стане на 2010 год 10 чал.[3] у той ці іншай ступені ведалі ліўскую мову, яшчэ 400 займаліся яе вывучэньнем.
Апошні носьбіт ліўскае мовы, для каго яна была роднай — Віктарс Бэртальдс (лат. Viktors Bertholds) — памёр у 2009 годзе.
Remove ads
Асноўная характарыстыка
Найбліжэйшымі паводле ступені сваяцтва да ліўскае мовы зьяўляюцца эстонская, водзкая, вэпская, карэльская і фінская мовы.
Ліўская мова падзяляецца на два дыялекты:
Пісьмовасьць
Альфабэт ліўскае мовы базуецца на лацінскай аснове і зьмяшчае ў сабе элемэнты латыскага й эстонскага альфабэту. У 2005 годзе былі зацьверджаны правілы ліўскае артаґрафіі.
Ліўскі альфабэт
А а | Ā ā | Ä ä | Ǟ ǟ | B b | D d | Ḑ ḑ |
E e | Ē ē | F f | G g | H h | I i | Ī ī |
J j | K k | L l | Ļ ļ | M m | N n | Ņ ņ |
O o | Ō ō | Ȯ ȯ | Ȱ ȱ | Ö ö | Ȫ ȫ | Õ õ |
Ȭ ȭ | P p | R r | Ŗ ŗ | S s | Š š | T t |
Ț ț | U u | Ū ū | Y y | Ȳ ȳ | V v | Z z |
Ž ž |
Гісторыя мовы
Міґраваўшыя ў Прыбалтыку фіна-вугорскія плямёны жылі ў гэтых мясьцінах задоўга да прыходу балта-славянскіх плямёнаў (продкаў сучасных латышоў, летувісаў і латґальцаў). Традыцыйна ў навуцы прынята лічыць, што фіна-вугорскія мовы мелі распаўсюджаньне ў рэґіёне ўжо ў 9000 г. да н. э. Балцкія плямёны, што прыйшлі ў Прыбалтыку з поўдня прыкладна ў 2000—1500 г. да н. э., пачалі доўгі працэс адцясьненьня фіна-вуграў на поўнач Прыбалтыкі і іх асыміляцыі. Нягледзячы на гэта, сьляды былых моваў фіна-вугорскага насельніцтва Латвіі вельмі часта і зараз знаходзяцца ў мясцовай тапаніміцы (асабліва Курзэмэ), а таксама ў якасьці субстрата ў латыскай мове.
Remove ads
Часта ўжывальныя фразы і словы па-ліўску
Remove ads
Статус
У 1991 годзе латыскі ўрад афіцыйна прызнаў ліўскую мову другой аўтахтоннай (карэннай) мовай нароўні з латыскай.
Глядзіце таксама
![]() |
Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію Ліўская мовай ліўскай |
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads