Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь
беларускае міністэрства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэ́рства заме́жных спра́ваў Рэспу́блікі Белару́сь (МЗС Беларусі) — міністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць ды ўзгадняць вонкавыя сувязі дзяржавы. Міністар замежных справаў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам ды ўваходзіць у склад прэзыдыюму ўраду. З 13 сьнежня 2022 году пасаду міністра займае Сяргей Алейнік.
Remove ads
Склад
- Цэнтральны апарат — 4 галоўныя ўправы, 16 управаў, па адным дэпартамэнце, сакратарыяце ды службе[4];
- 60 дыпляматычных прадстаўніцтваў у 47 дзяржавах — 45 амбасадаў, 7 сталых прадстаўніцтваў пры міжнародных арганізацыях, 7 генэральных консульстваў ды адно консульства, а таксама 12 аддзяленьняў амбасадаў[5];
- Нацыянальны цэнтар маркетынгу і каньюнктуры цэнаў (НЦМКЦ).
Задачы
- ажыцьцяўленьне адзінай вонкавай палітыкі;
- забесьпячэньне дзяржаўных зацікаўленасьцяў у міжнародных дачыненьнях;
- карыснае прадстаўленьне ўрада ў дачыненьнях зь іншымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі ды міждзяржаўнымі ўтварэньнямі;
- узгадненьне ўзаемінаў зь імі ўправаў ураду;
- ахова зацікаўленасьцяў грамадзянаў ды юрыдычных асобаў дзяржавы за мяжою;
- спрыяньне прасоўваньню замежных гаспадарчых зацікаўленасьцяў дзяржавы;
- плянаваньне вонкавай дзейнасьці;
- падача прапановаў прэзыдэнту, ураду й Нацыянальнаму сходу аб рэагаваньні на чыньнікі й кірункі міжнароднага разьвіцьця ды стратэгічных напрамках вонкавай супрацы;
- забесьпячэньне выкананьня іх пастановаў аб вонкавай дзейнасьці дзяржавы;
- узгадненьне ўтварэньня ды зьмены органамі ўлады дамоўна-прававой асновы дачыненьняў зь іншымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі ды міждзяржаўнымі ўтварэньнямі;
- нагляд за ды спрыяньне выкананьню органамі ўлады міжнародных дамоваў дзяржавы;
- узгадненьне працы па ўступленьні дзяржавы ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю;
- кіраваньне дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі дзяржавы;
- выдача зьвестак аб умовах вонкавагаспадарчай дзейнасьці;
- спрыяньне разьвіцьцю падмуркаў вонкавай дзейнасьці дзяржавы;
- узгадненьне ўтварэньня парадка гандлю таварамі зь іншымі дзяржавамі;
- спрыяньне прыцягненьню замежных укладаньняў;
- спрыяньне супрацы грамадзкіх аб’яднаньняў з суайчыньнікамі за мяжою.
Remove ads
Паўнамоцтвы
- запыт зьвестак;
- загадваньне падначаленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
- нарады аб вонкавай дзейнасьці дзяржавы з зацікаўленымі ўстановамі й адмыслоўцамі;
- ухваленьне ведамасных пастановаў ды праверка іх выкананьня;
- ухваленьне супольных зь іншымі ўправамі ўраду пастановаў;
- прыём справаздачаў кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў дзяржавы аб вонкавай дзейнасьці;
- стварэньне друкаваных выданьняў;
- стварэньне ведамасных узнагародаў;
- стварэньне, ператварэньне й скасаваньне падначаленых установаў[6].
Мінуўшчына
Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году МЗС больш як тры гады працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 25 кастрычніка 1988 г. № 302. 30 чэрвеня 1995 году ўрад ухваліў Пастанову № 343 аб новай уставе МЗС, паводле якой прэзыдэнт упаўнаважваўся прызначаць ды здымаць з пасады міністра замежных справаў пры згодзе Вярхоўнага Савету[7]. Рада міністраў скасавала гэтую ўставу Пастановай ад 4 лютага 1999 году № 189[8]. Паводле дзейнай Пастановы Рады міністраў ад 31 ліпеня 2006 г. № 978 міністар прызначаецца й звальняецца прэзыдэнтам адзінаасобна[6].
Remove ads
Дыпляматычная служба
Міністар наймае дыпляматаў зь ліку грамадзянаў, якія:
- маюць вышэйшую адукацыю,
- валодаюць дзьвюма замежнымі мовамі,
- валодаюць інфармацыйнымі тэхналёгіямі,
- ня маюць абмежаваньняў для працы з дзяржаўнымі таямніцамі.
Ня менш як праз год працы дыплямат дапускаецца да прызначэньня ў дыпляматычнае прадстаўніцтва пры наяўнасьці двухгадовага стажу кіроўцы. Працягласьць працы ў прадстаўніцтве на пасадзе да першага сакратара або консула ўлучна складае да 3 гадоў, на пасадзе дарадцы, старшага дарадцы ды дарадцы-пасланьніка — да 4 гадоў, а надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара, сталага прадстаўніка пры міжнароднай арганізацыі ды генэральнага консула — да 5 гадоў. Надзвычайныя і паўнамоцныя амбасадары й сталыя прадстаўнікі пры міжнародных арганізацыях прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам, а намесьнікі міністра, кіраўнік дэпартамэнта вонкаваэканамічнай дзейнасьці, пасланьнікі, павераныя ў справах, дарадцы-пасланьнікі ды генэральныя консулы — Радаю міністраў[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads