Сяргей Алейнік

беларускі палітык, дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Алейнік
Remove ads

Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965 году ў Менску) — беларускі палітык і дыплямат. Міністар замежных спраў Беларусі (2022—2024).

Хуткія факты Міністар замежных спраў, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў (1986). На дыпляматычнай службе з 1992 году. У 1997 і, другі раз, у 1998 году прызначаны быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі[2][3]. З 5 кастрычніка 2002 году быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленьні Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэнэве[4].

10 красавіка 2008 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Госьпіталераў Сьвятога Яна Ерусалімскага, Радоса й Мальты па сумяшчальніцтве[5].

9 студзеня 2009 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў[6] з захаваньнем пасадаў амбасадара[7]. Адстаўлены быў толькі з пасады Пастаяннага прадстаўніка ў Жэнэве[8]. З пасады ў міністэрстве адстаўлены стаў 9 студзеня 2013 году[9].

8 студзеня 2013 году стаў амбасадарам у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі а таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя па сумяшчальніцтве[10].

У 2020 стаў намесьнікам Уладзімера Макея ў Міністэрстве замежных справаў, дзе ўжо працаваў з 2009 па 2013 гг. 10 лютага 2022 году Лукашэнка паставіў Алейніка першым намесьнікам Макея.

Пасьля раптоўнай сьмерці Макея 13 сьнежня 2022 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго міністрам замежных спраў[11].

27 чэрвеня 2024 году Алейнік быў вызвалены ад пасады міністра замежных спраў і прызначаны членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[12].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads