Маартэн Стэкеленбург
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́артэн Стэ́келенбург (па-нідэрляндзку: Maarten Stekelenburg; нар. 22 верасьня 1982 году, Гаарлем, Нідэрлянды) — колішні нідэрляндзкі футбаліст. Прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гуляў на пазыцыі брамніка.
Remove ads
Кар’ера
«Аякс»
Сваю футбольную кар’еру Стэкеленбург распачаў у клюбе «Схотэн», а ў 15 гадоў трапіў у футбольную школу «Аяксу». Свой першы афіцыйны матч за амстэрдамскі клюб Маартэн правёў 24 лютага 2002 году супраць клюбу «НАК Брэда». На працягу трох сэзонаў з 2002 па 2005 гады Стэкеленбург ня быў асноўным брамнікам «Аяксу», ведучы пры гэтым канкурэнцыю за месца ў браме з Богданам Лобанцам, Джоўі Дыдуліцам і Гэнкам Тымэрам.
З сэзону 2005—2006 гадоў Маартэн безумоўна заняў сталае месца ў браме клюбу й на працягу трох гадоў яно не паддавалася сумневу. Тады пачалі сур’ёзна пагаворваць, пра тое, што ў Эдвіна ван дэр Сара на пасадзе брамніка зборнай Нідэрляндаў зьявіўся годны зьменшчык. Аднак у сэзоне 2008—2009 гадоў новы галоўны трэнэр «Аяксу» Марка ван Бастэн пасадзіў Стэкеленбурга на лаўку запасных, і ўсё часьцей стаў давяраць месца ў складзе маладому Кенэту Вэрмэйру. З сыходам ван Бастэна й прыходам Мартына Ёля кар’ера Стэкеленбурга зноў пайшла ў гару. Ён ня толькі вярнуўся ў аснову «Аяксу», але й стаў асноўным асноўным брамнікам зборнай Нідэрландаў.
«Рома»
2 жніўня 2011 году Маартэн падпісаў кантракт з італьянскім клюбам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году[2][3]. Сума ўгоды склала 6 млн эўра. 18 жніўня гулец дэбютаваў за новы клюб у гасьцявым матчы кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы супраць славацкага «Словану»[4].
«Фулгэм»
3 чэрвеня 2013 году спартовы дырэктар «Ромы» Франка Бальдыні пацьвердзіў, што клюб завяршыў зьдзелку з клюбам Прэм’ер-Лігі «Фулгэмам» па продажы Стэкеленбурга[5]. Празь некалькі дзён «Фулгэм» абвесьціў, што з Маартэнам быў падпісаны чатырыхгадовы кантракт за неназваную суму[6]. 17 жніўня брамнік дэбютаваў у гасьцявой гульні супраць клюбу «Сандэрлэнд», дзе «Фулгэм» дамогся перамогі зь лікам 1:0, аднак у другім тайме Маартэн атрымаў пашкоджаньне й быў зьменены на Дэйвіда Стокдэйла[7].
На сэзон 2014—2015 гадоў гулец вырашыў пераехаць да францускага чэмпіянату ў сувязі з вылетам «Фулгэма» ў Чэмпіёншып. 9 жніўня 2014 году была складзена дамова на арэнду, аднак у новым клюбе Маартэн напачатку сэзону ня здолеў выцесьніць са складу асноўнага брамніка клюбу Даніела Субашыча.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў Стэкеленбург дэбютаваў 3 верасьня 2004 году ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну, які скончыўся перамогай нідэрляндзкіх гульцоў зь лікам 3:0.
Дасягненьні
«Аякс»
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2004, 2011, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2006, 2007, 2010, 2021
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2005, 2006, 2007
Нідэрлянды
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2010
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads