Мадг’я-Прадэш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мадг'я-Прадэш (па-ангельску: Madhya Pradesh, гіндз. मध्य प्रदेश, літаральна — «цэнтральны рэгіён») — штат у цэнтральнай частцы Індыі. Мяжуе са штатамі Утар-Прадэш на паўночным усходзе, Чгатысгарг на ўсходзе, Магараштра на поўдні, Гуджарат на захадзе і Раджастган на паўночным захадзе. Займае другое месца сярод штатаў па плошчы (308 144 км²) і 7-е па насельніцтве (60,4 млн чалавек, 2001 год). Адміністрацыйны цэнтар — Бгапал.
Афіцыйная мова штату — літаратурная гіндзі, аднак насельніцтва штату, як і насельніцтва іншых буйных рэгіёнаў паўночнай Індыі, размаўляе на разнастайных дыялектах, якія ўтвараюць дыялектныя кантынуўмы г. зв. заходняга гіндзі й усходняга гіндзі. Гэтыя дыялекты традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі (або, шырэй, гіндустані).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Мадг’я-Прадэш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads