Магнус Вісьляндэр
швэдзкі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганс Э́йнар Ма́гнус Ві́сьляндэр (па-швэдзку: Hans Einar Magnus Wislander; нарадзіўся 22 лютага 1964 году, Гётэборг, Швэцыя) — колішні швэдзкі гандбаліст, двухразовы чэмпіён сьвету, 4-разовы чэмпіён Эўропы, трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. Найлепшы гандбаліст плянэты XX стагодзьдзя па выніках апытаньня Міжнароднай фэдэрацыі гандболу[1], найлепшы гандбаліст сьвету — 1990. Завяршыў гульнявую кар’еру ў 2005 року.
Remove ads
Кар’ера
Зборная Швэцыі
Дэбютаваў за зборную 16 студзеня 1985 году супраць СССР.
Агулам за зборную Швэцыі ў 1985—2004 роках Вісьляндэр правёў 384 матчы (найбольш сярод швэдзкіх гульцоў)[2] і закінуў 1185 мячоў (у сярэднім болей за 3 мячы за гульню). На 4 Алімпіядах (1988, 1992, 1996 і 2000) Вісьляндэр правёў 28 матчаў, у якіх зборная Швэцыі атрымала 23 перамогі і саступіла 5 разоў. У 28 алімпійскіх матчах Вісьляндэр толькі двойчы сыходзіў з поля без закінутых мячоў, а найлепшым ягоным вынікам сталі 9 галоў у браму Гішпаніі ў паўфінале Алімпіяды-2000 у Сыднэі (перамога Швэцыі 32:25).
Клюбы
На клюбным узроўні Магнус Вісьляндер выступаў за «Рэдбэргсьлідс» з роднага Гётэборгу з 1979 па 1990 і з 2002 па 2005 рокі, а таксама за нямецкі «Кіль» (1990—2002). У складзе «Кіля» Вісьляндэр двойчы выыграваў Кубак ЭГФ (1998, 2002), а ў 2000 гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе нямецкі клюб саступіў гішпанскай «Барсэлёне».
У складзе «Рэдбэргсьлідса» Вісьляндэр 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Швэцыі (1985, 1986, 1987, 1989, 2003). У складзе «Кіля» 6 разоў выйграваў чэмпіянат Нямеччыны (1994—1996, 1998—2000), правёў 357 матчаў і забіў 1332 галы.
Remove ads
Узнагароды
У 1990 року Магнус Вісьляндэр быў прызнаны найлепшым гандбалістам року.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads