Магнус Саўгструп
дацкі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магнус Саўгструп (па-дацку: Magnus Saugstrup; нар. 12 ліпеня 1996 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Магдэбург» і нацыянальнай зборнай Даніі. Гуляе на пазыцыі лінейнага гульца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Саўгструп пачаў гуляць у гандбол у сваім родным горадзе ў клюбе «Нёўлінг». У 2014 годзе прыяднаўся да каманды «Ольбарг» з найвышэйшага дывізіёну дацкага першынства. Поруч з камандай неаднаразова станавіўся чэмпіёнам краіны. У сэзоне 2021—2022 гулец склаў трохгадовую ўгоду зь нямецкім клюбам «Магдэбург»[2]. У 2023 годзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў. У фінальным матчы, дзе нямецкая каманда здабыла перамогу зь лікам 30:29 польскі «Вівэ», гулец закінуў тры мячы ў браму супернікаў. Паводле вынікаў сэзону Бундэсьлігі 2023—2024 гадоў другі раз стаў чэмпіёнам Нямеччыны, пры гэтым быў уганараваны званьнем самага каштоўнага гандбаліста турніру[3].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе зборнай Даніі 7 красавіка 2018 году ў матчы супраць зборнай Ісьляндыі. Браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2020 году, які стаў для спартоўца дэбютным міжнародным турнірам. Годам пазьней, на чэмпіянаце сьвету 2021 году, ён стаў чэмпіёнам сьвету, закінуўшы 29 галоў у дзевяці матчах, прычым у стадыі плэй-оф рэалізаваў 16 з 17 кідкоў. З Даніяй заваяваў срэбраны мэдаль на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё. На наступных міжнародных розыгрышах браў мэдалі розных гатункаў. Паводле вынікаў чэмпіянату Эўропы 2024 году быў абраны найлепшым абаронцам і ўлучаны ў склад сымбалічнай зборнай турніру[4]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году стаў алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы залаты мэдаль[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads