Магура (гара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магура (гара) — горная вяршыня ва Ўкраінскіх Карпатах у масіве Сколеўскі Бяскід. Разьмяшчаецца на мяжы Сколеўскага раёну Львоўскай вобласьці й Далінскага раёну Івана-Франкоўскай вобласьці. Вышыня 1362,7 мэтраў. Месьціцца ў міжрэччы Опіру й Мізунькі. Вяршыня й схілы гары пакрыты лясамі. Магура зьяўляецца другой па вышыні вяршыняй Львоўскай вобласьці. На заходніх схілах гары разьмешчана ўрочышча «Магура». Па адной з вэрсій назва гары паходзіць ад румынскага слова, якое азначае горб або курган. Па іншай вэрсіі так называюць у Карпатах гару, што цалкам пакрыта лесам.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads