Львоўская вобласьць
вобласьць Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Льво́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Львівська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 21,833 тыс. км². Насельніцтва — 2 537 799 чалавек (2015). Адміністрацыйны цэнтар — места Львоў.

Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на захадзе Ўкраіны.
Мяжуе на поўначы з Валынскай ды Ровенскай, на ўсходзе — з Тарнопальскай ды Івана-Франкоўскай, на поўдні з Закарпацкай абласьцямі Ўкраіны, на захадзе — з Польшчай.
Клімат
Клімат умераны зь цёплым вільготным летам і мяккай, з адлігамі зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –6,1 °C (горная частка) — -4,1 °C (раўнінная частка), ліпеня — адпаведна +18,3 °C і +12,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — адпаведна 750—1000 і 650 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — адпаведна 190—195 і 210 дзён.
Рэльеф
Львоўская вобласьць разьмешчана ў межах Валынскага й Падольскага ўзвышшаў, асобныя часткі якіх называюцца: Расточча (вышыня 414 м), Малое Палесьсе (276 м), Апольле й Галагоры (471 м). Далей на поўдзень распасьціраецца паласа прадгор’яў Карпатаў. На поўдні рэзкім уступам узвышаюцца Ўкраінскія Карпаты (частка Ўсходніх Карпатаў), прадстаўленыя тут сыстэмай храбтоў з вышынёю 600—1000 м (максымальная да 1405 м).
Карысныя выкапні
Сярод карысных выкапняў вылучаюцца радовішчы нафты й газу, паклады вугля, вялікія запасы гліны, пяску, гіпсу, вапны, пясчанікаў, пяскова-жвіравых сумясяў.
Адкрытыя 4 радовішчы лекавальных мінэральных водаў.
Водныя аб’екты
Рэкі належаць да басэйнаў Балтыйскага й Чорнага мораў. У Балтыйскае мора цячэ Буг з прытокамі Полтва, Рата, Салакія і інш. Басэйну Чорнага мора належаць Стыр (правы прыток Прыпяці) і Днестар (з прытокамі Тысмэніца, Стрый, Сьвіча і інш.). Ёсьць шмат штучных сажалак (каля 400)
Remove ads
Гісторыя
Львоўская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР.
Насельніцтва
Колькасьць
1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 |
---|---|---|---|---|---|
2 107 858 | 2 428 868 | 2 583 853 | 2 747 703 | 2 626 543 | 2 537 799 |
Мова
Адміністрацыйны падзел
Вобласьць налічвае 20 адміністрацыйных раёнаў, 44 месты, зь якіх 9 — абласнога значэньня, 34 мястэчкі, 1849 вёсак.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
- Белз
- Бобрка
- Броды
- Буск
- Вялікія Масты
- Віньнікі
- Глыняны
- Гарадок
- Даброміль
- Дубляны
- Жыдачаў
- Жоўква
- Золачаў
- Каменка-Буская
- Камарна
- Мікалаеў
- Мастыска
- Новы Калінаў
- Наваявараўск
- Перамышляны
- Пустамыты
- Рава-Руская
- Радзехаў
- Рудкі
- Сакаль
- Сасноўка
- Сколе
- Стары Самбар
- Стэбнык
- Судовая Вішня
- Турка
- Угнаў
- Ходараў
- Хыраў
- Явараў
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads