Магілёўскі вагонабудаўнічы завод
машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў красавіку 2005 году.
На 2025 год «МВЗ» быў асноўным вытворцам грузавых вагонаў у Беларусі зь вялікай шырынёй каляіны ў 1520 мм. Сузаснавальнікамі прадпрыемства былі «Беларускі аўтамабільны завод», якому належала звыш 99,9 % паёў, а таксама «Сібірская транспартная кампанія» (Масква). Распаўсюднікам у Расеі і Казахстане быў гандлёвы дом «БелАЗ». За першыя 20 гадоў працы завод вырабіў звыш 23 000 грузавых вагонаў. Магутнасьць вытворчасьці складала да 2500 вагонаў за год. Пераважна выпускаў паўвагоны і вагоны-хопэры ў якасьці мінэралавозаў. Грузавыя вагоны засьведчваў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспарту (Гомель) і ў Рэгістар сэртыфікацыі на фэдэральным чыгуначным транспарце (РСФЧТ; Расея)[3].
Remove ads
Вырабы
На 2025 год «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» вырабляў:
- 4 найменьні вагонаў-хопэраў — мадэль 19-9774 для мінэральных угнаеньняў абсягам 82 кубамэтры і грузападымальнасьцю 70 т, мадэль 19-9862 для цэмэнту абсягам 63 м³ на 72 т і мадэль 19-6943 для збожжа абсягам 120 м³ на 69 т, а таксама адкрытую мадэль 19-6739 для друзу абсягам 60 м³ на 73 т[4];
- 2 найменьні паўвагонаў — унівэрсальную мадэль 12-9763 для самаходаў абсягам 90 м³ на 69 т і спэцыялізаваную мадэль 12-6993 для драўнянай стружкі і аўтамабільных шынаў абсягам 160 м³ на 65 т;
- 2 найменьні вагонаў-плятформаў — мадэль 13-6706 для буйнатанажных кантэйнэраў даўжынёй 6 і 9,1, 12,2 і 13,7 м пры грузападымальнасьці да 74-х т, а таксама мадэль 13-9832 для драўніны даўжынёй ад 2,0 да 13,3 м і пракату сталі на 67 т[5];
- 2-восевыя каляскі мадэлі 18-9922 для грузавых вагонаў[6].
Remove ads
Мінуўшчына
4 красавіка 2005 году свабодная эканамічная зона «Магілёў» паставіла на ўлік сумеснае прадпрыемства «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод». Яго заснавальнікамі былі: «Беларускі аўтамабільны завод» (Жодзін), якому належала 60 % паёў, і прыватнае прадпрыемства Расеі. Да 2007 году завод асвоіў вытворчасьць мінэралавозаў і паўвагонаў. Да 2009 году вытворчасьць мелі нарасьціць да 1100 вагонаў за год[7]. У 2011 годзе ўрад Беларусі перанакіраваў выкананьне заводам замоваў на карысьць беларускіх пакупнікоў, каб да канца году паставіць 700 вагонаў-хопэраў «Беларуськалію» і 500 вагонаў — Беларускай чыгунцы. Прычынай паслужыла адсутнасьць у Беларусі вагоннага ліцьця, якое рэшткава пастаўлялі з Расеі і Ўкраіны. У выніку ў верасьні 2011 году з Кітаю даставілі першыя 96 вагонакамплектаў ліцьця, пастаўку якіх ад сьнежня мелі нарасьціць да 286 камплектаў штомесяц. На верасень 2011 году 99 % паёў у статутным фондзе прадпрыемства меў «БелАЗ», а на заводзе працавала звыш 350 чалавек[8].
21 верасьня 2012 году міністар прамысловасьці Беларусі Дзьмітры Кацярыніч паведаміў, што да канца году «МВЗ» меў выйсьці на вытворчую магутнасьць да 3000 вагонаў за год. Кацярыніч таксама падкрэсьліў: «Цяпер усе вагоны, якія выпускаюцца на гэтым заводзе, уласнай беларускай распрацоўкі», а таксама анансаваў пастаўку на завод уласнай беларускай вагоннай каляскі да сярэдзіны 2013 году[9]. За 2014 год прадалі 750 вагонаў у сярэднім па 70 000 даляраў. У 2015 годзе цэны ўпалі да 29 000 даляраў за вагон, што прывяло да працы заводу па паўмесяца. У выніку каля 800 работнікаў працавала пры сярэднім заробку 3,6 млн рублёў (220 даляраў)[10].
У 2018 годзе вытворчасьць грузавых вагонаў вырасла на 25 % да 930, зь якіх 70 % паставілі на ўнутраны рынак, а рэшту ў Расею і Ўкраіну. Сярэднемесячны заробак складаў 1200 рублёў (590 даляраў). На заводзе выпускалі паўвагоны, вагоны-хопэры для мінэральных угнаеньняў, цэмэнту і збожжа, крытыя вагоны, вагоны-плятформы для драўніны і вагонныя каляскі для грузавых вагонаў з шырынёй каляіны 1520 мм. У 2019 годзе мелі асвоіць вытворчасьць даўгабазных вагонаў на 50 працоўных месцаў і павялічыць выпуск вагонаў да 1500 за кошт росту замоваў ад Беларускай чыгункі і «Беларуськалію» для Петрыкаўскага радовішча[11]. У 2019 годзе прыбытак склаў 33,5 млн даляраў. Да красавіка 2020 году ўпершыню ў СНД пачалі выпускаць вагоны-плятформы для грузавых кантэйнэраў. Цягам 2020 году вырашылі пашырыць вытворчасьць на траціну[12].
У 2022 годзе атрымалі замову ад «Беларуськалію», каб пакрыць нястачу сотняў мінэралавозаў, якія засталіся ва Ўкраіне ў ходзе расейскага ўварваньня[13]. 19 красавіка 2023 году заключылі 10-гадовае пагадненьне з «Аб'яднанай вагоннай кампаніяй» (Расея) на зборку грузавых вагонаў мадэлі 18-9855 з восевай нагрузкай 25 т[14].
Кіраўнікі
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads