Магілёўскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўскі замак — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіўся на высокім узгорку пры ўтоку ракі Дубравенкі ў Дняпро, на месцы бескурганнага могільніка XII—XIII стагодзьдзяў. Твор архітэктуры рэнэсансу. Да нашага часу захаваліся падмуркі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Магілёўскі замак | |
![]() Магілёўскі замак. В. Вашчанка, 1702 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′38.15″ пн. ш. 30°19′39.79″ у. д. |
Дата заснаваньня | 1526 г. |
Статус | Ахоўная зона |
Магілёўскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Магілёўскі замак | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Паводле Баркулабаўскага летапісу, замак у Магілёве збудавалі ў 1526 годзе: «Лета 1526 большой замок зароблен и принято много горы Могилы, на которой теперь замок Могилев стоит». Гэта пацьвярджаюць археалягічныя зьвесткі. У XVI ст. замак меў драўляныя ўмацаваньні зрубнай канструкцыі, цэйхгаўз для зброі і вайсковага рыштунку. Уначы яго ахоўвала варта. У ваенны час замак абаранялі жыхары Магілёва і воласьці[1].
13 снежня 1595 году замак спалілі ў час выступленьня С. Налівайкі, аднак хутка аднавілі, пра што сьведчыць інвэнтар Магілёва за 1604 год. У 1633 годзе замак згарэў. У 1638 годзе яго аднавілі, меў выгляд астрога з 2 брамамі.
У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў з 6 лютага да 1 траўня 1655 году замак вытрымаў аблогу казацкіх войскаў, ад падкопаў замкавы вал моцна пацярпеў. У 1655—1660 гадох замак аднавілі і рэканструявалі: з трох бакоў збудавалі бастыёны, на дзядзінцы — разнастайныя гаспадарчыя пабудовы. У 1664 і 1708 гадох пацярпеў ад пажараў[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак інтэнсіўна разбураўся. У пачатку XIX ст. ліквідавалі бастыённыя ўмацаваньні. Неўзабаве на месцы замка разьбілі Сад Дэмбавецкага.
Найноўшы час
У 1982 годзе археалягічныя дасьледаваньні замка праводзіў М. Ткачоў, у 1990 годзе — З. Яцкевіч, у 1992—1996 гадох — І. Марзалюк[3].
У 2007 годзе ў ходзе няўзгодненага з археолягамі будаваньня «храма-помніка» ў імя «Святых царственных мучеников и новомучеников и исповедников XX века» будаўнікі зьнішчылі культурны слой замка[4].
Remove ads
Архітэктура
Дзядзінец замка меў форму, блізкую да чатырохкутніка (плошча больш за 1 га). З захаду пляцоўка дзядзінца ўзвышалася над далінай Дубравенкі на 20 м, з поўдня — над далінай Дняпра на 25 м, з усходу — на 14 м, з поўначы ўмацоўваўся ровам[5]. Умацаваны пэрымэтрам пяскова-гліняным абарончым валам (вышынёю 5 м, шырынёю ў аснове каля 16 м), на якім паводле інвэнтару 1604 году стаялі 7 вежаў (зь іх 2 вежы-брамы з пад’ёмнымі мастамі), злучаных сьценамі-гароднямі, накрытымі гонтавымі стрэшкамі. Вежы (тры 5-ярусныя, чатыры 4-ярусныя; ніжнія ярусы 4-гранныя, верхнія — 8-гранныя) былі накрытыя 4-схільнымі дахамі з драніц. Сьцены гародняў і вежаў мелі таўшчыню ў 1—2—3 бервяны, з боку поля іх рабілі больш магутнымі і звычайна абмазвалі глінай. На адной зь вежаў быў бронзавы звон. З замка вялі патаемныя хады да Дняпра і Дубравенкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads