Севярын Налівайка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Севярын Налівайка
Remove ads

Севярын Налівайка (? Гусяцін, цяпер Тарнопальская вобласьць, Украіна21 красавіка 1597) — кіраўнік казацка-сялянскага паўстаньня ва Ўкраіне і Беларусі напрыканцы 16 стагодзьдзя.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Служыў у войску Астроскага-малодшага сотнікам. Вясной 1594 году стварыў казацкія атрады і ў 1595 годзе на Правабярэжжы Ўкраіны ўзьняў казацка-сялянскае паўстаньне. Калі ўлады паслалі супраць яго 7000 рэестравых казакоў, ён перайшоў на тэрыторыю паўднёвай Беларусі.

Паўстанцы захапілі Петрыкаў, Слуцак, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск, разрабавалі гарады, заможныя шляхецкія сядзібы і сышлі на Валынь. Вясной 1596 году пад націскам урадавых войскаў паўстанцы адышлі на Левабярэжную Ўкраіну, але каля мястэчка Лубны былі акружаны. 17 ліпеня 1596 году частка казацкай старшыны, каб апраўдацца перад каралеўскімі ўладамі, схапіла Налівайку і іншых кіраўнікоў паўстаньня, выдала іх гетману Станіславу Жалкеўскаму. Налівайка быў пакараны сьмерцю ў Варшаве.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads