Майкл Сьміт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Майкл Сьміт
Remove ads

Майкл Сьміт (па-ангельску: Michael Smith; 26 красавіка 1932, Блэкпул, Вялікабрытанія — 4 кастрычніка 2000, Ванкувэр, Канада) — канадзкі біяхімік ангельскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі (1993), якую ён падзяліў з Кэры Малісам. Нарадзіўся ў беднай сям'і садоўніка Роўланда Сьміта (анг. Rowland Smith). Наведваў прыватную школу Арнольд (анг. Arnold School). У юнацтве быў бойскаўтам. З-за свайго кепскага веданьня лацінскай не здолеў паступіць ні ў Оксфард, ні ў Кэмбрыдж. Але ў 1950 годзе паступіў ва ўнівэрсытэт Манчэстэра, дзе вывучаў хімію. У 1953 годзе атрымаў стыпэндыю, якая дазволіла абараніць дысэртацыю. Улетку 1956 году даведаўся пра магчымасьць працы ў Ванкувэры ў маладога тады хіміка Гара Гобінда Хараны. У верасьні прыехаў у Канаду, дзе заняўся сынтэзам біялягічна важных арганафасфатаў. У 1960 уся група пераехала працаваць ва Ўнівэрсытэт штату Вісконсін[5]. Але напачатку 1961 году прыняў рашэньне вярнуцца ў Канаду. Працаваў ва Ўнівэрсытэце Брытанскай Калюмбіі ў Ванкувэры, Канада. Атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі за ягоны фундамэнтальны ўнёсак у вывучэньне аднабаковага мутагенэзу, заснаванага на алігануклеатыдах і вывучэньне пратэінаў[6].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads