Майстар і Маргарыта (тэлесэрыял)

расейскі тэлесэрыял 2005 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Майстар і Маргарыта» (па-расейску: Мастер и Маргарита) — расейскі тэлесэрыял паводле аднайменнага раману Міхаіла Булгакава рэжысэра Ўладзімера Бартко. Складаецца зь 10 сэрыяў ад 44 да 53 хвілінаў. Дэвіз сэрыялу — «Рукапісы не гараць!» Прэм’ера адбылася 18 сьнежня 2005 году на ўкраінскім канале «Інтэр» і 19 сьнежня 2005 году на расейскім канале «Расея».

Remove ads

Сюжэт

У Маскве 1935 году зьяўляецца Волянд, сам сатана зь сьвітай. Волянда цікавяць новыя людзі ва ўмовах грамадзтва, якое ствараецца незалежна ад рэлігійнай сьвядомасьці. Ён сустракае на Патрыяршых сажалках літаратара, старшыню праўленьня МАССАЛІТу Міхаіла Берліёза і паэта Івана Бяздомнага, якія гутарылі аб няўдалай спробе паэта паказаць Ісуса.

Калі паэт — напорысты і энэргічны, але неадукаваны і даволі наіўны малады чалавек, то Берліёз — інтэлектуал, які карыстаецца сваёй эрудыцыяй дзеля атэістычнай прапаганды ў краіне. Учынкі Волянда і ягоныя аповеды хвалююць і цікавяць літаратараў, але яны не ўспрымаюць ягоныя словы ўсур’ёз. Волянд, у прыватнасьці, паведамляе Берліёзу якім чынам той сканае («Вам адрэжуць галаву!»). Таксама ён сьцьвярджае, што Ісус сапраўды існаваў, і ў якасьці доказу расказвае ім гісторыю сустрэчы пятага пракуратара Юдэі Понтыюся Пілята з абарваным бадзяжным філёзафам Ешуа Га-Ноцры.

Аднак слухачы, нягледзячы на зьдзіўленьне акалічнасьцямі аповеду, ня вераць словам Волянда і прымаюць яго за ненармальнага. Пасьля гэтае сустрэчы Берліёз трапляе пад трамвай (які і адразае яму галаву), а Бяздомны — у клініку для душэўнахворых.

Жадаючы паглядзець на новых людзей, Волянд выпраўляецца ў тэатар Вар’етэ. Ён робіць выснову, што «…яны як і былыя, толькі „кватэрнае пытаньне“ іх сапсавала».

Людзьмі новага грамадзтва зьяўляюцца і Майстар і Маргарыта. Майстру 38 гадоў, ён валодае пяцю мовамі і напісаў раман пра Понтыюса Пілята — таго самага, які зацьвердзіў прысуд Ешуа і пра якога Волянд расказваў літаратарам на Патрыяршых.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads