Макао
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макао, Спэцыяльны адміністрацыйны раён Макао (па-партугальску: Macao, Macau; па-кітайску: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing’ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спэцыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узьбярэжжы Кітаю. Былая партугальская калёнія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макао адносяцца і невялікія выспы Таіпа і Колаань.

Remove ads
Геаграфія
Макао — горад у Кітаі на ўзьбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусьці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвыспы Макао, выспаў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макао знаходзіцца на мяжы трапічнай і субэкватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпэратура студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасьць ападкаў — 1800 мм.
Эканоміка
Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя эканоміка Макао разьвіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 годзе ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макао складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаваньне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам разьвіцьця тэрыторыі зьяўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама разьвіцьцё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40% СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макао займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчаваньня — Кітай.
Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8% працаздольнага насельніцтва).
Remove ads
Дэмаграфія
Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі зьяўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі кафэсіямі зьяўляюцца: хрысьціянства, даасізм, будызм. У горадзе разьмешчаны рэзыдэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна езуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай зьяўляецца патака, зьвязаная з ганконскім далярам. Каля 97% насельніцтва — кітайцы, 2% — партугальцы.
Культура
Цэнтар гораду адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненьне эўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасьцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб’ектаў (руіны каталіцкага сабора 1582—1602 гадоў), некалькі партугальскіх фортаў, самы стары маяк у Кітаі, у 2005 годзе былі ўнесены ЮНЭСКО ў Сьпіс сусьветнай спадчыны.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads