Макензі Ўігер

канадзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Макензі Ўігер
Remove ads

Маке́нзі Ўі́гер (па-ангельску: MacKenzie Weegar; нар. 7 студзеня 1994 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Калгары Флэймз» з Нацыянальнае хакейнае лігі.

Хуткія факты Макензі Ўігер ...
Remove ads

Кар’ера

Пачынаў сваю кар’еру Ўігер у Квэбэцкае галоўнае юніёрскае хакейнае лізе. Праз год у 2014 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў сёмым раўндзе клюбам «Флорыда Пантэрз» пад агульным нумарам 206. Пасьля невялікага турніру навакоў далучыўся да фарм-клюбу «Сан-Антоніё Рэмпэйдж» з Амэрыканскае хакейнае лігі, але пачатак сэзону прапусьціў праз пашкоджаньне. Дэбют гульца адбыўся ў кастрычніку, а першую шайбу у прафэсійнае кар’еры закінуў 12 сьнежня ў матчы супраць «Аёвы Ўайлд». У студзені хакеіст перайшоў у «Цынцынаці Сайкланз», а потым зьмяніў яшчэ шэраг клюбаў, як то «Портлэнд Пайрэтс», «Спрынгфілд Тандэрбэрдс». За часам выступаў у апошнім з памянёных клюбаў Ўігер браў удзел у матчы ўсіх зорак АХЛ[3]. Нарэшце, 3 красавіка 2017 году абаронца быў выкліканы ў «Флорыду Пантэрз», каб замяніць выбылага Аарана Экблада[4]. Дэбют прыпаў на матч супраць «Манрэалю Канадыенз», які скончыўся паразай для амэрыканцаў. Ўігер вярнуўся ў «Спрынгфілд Тандэрбэрдс», але наступны сэзон 2017—2018 гадоў ён ужо паўнавартасна правёў у складзе клюбу НХЛ. 20 кастрычніка 2017 году гулец закінуў сваю першую шайбу за клюб у браму «Пітсбург Пінгвінз»[5]. Па сканчэньні сэзону канадзец падоўжыў пагадненьне, склаўшы дамову з «пантэрамі» яшчэ на адзін год[6]. Наступным годам Ўігер палепшыў сваю гульні, атрымаўшы больш часу на лёдзе. Звычайна гуляў у пары з расейскім абаронцам Багданам Кісялевічам, але з сэзону 2019—2020 гадоў быў пераведзены ў першую пару абаронцаў, гуляючы поруч з Экбладам. Улетку 2022 году быў абменены ў «Калгары Флэймз».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads