Максім Азарка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Азарка (нар. 2 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Смаргоні».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец акадэміі менскага «Энэргетыка»-БДУ. У 2020 годзе на правах арэнды далучыўся да БДУ, які на той момант спаборнічаў у Другой лізе. Праз розныя абставіны доўгі час наўпрост быў адзіны галкіпэрам каманды, таму стала гуляў у браме[3]. У гэты ж час брамнік навучаўся на факультэце сацыяльна-культурніцкіх камунікацыяў галоўнага ўнівэрсытэту краіны[4]. У 2022 годзе на правах арэнды далучыўся да рагачоўскага «Макслайна», дзе фактычна чаргаваў выступы ў першым складзе з Даніілам Шапко. У сакавіку 2023 году падоўжыў супрацу з камандай[5], дзе быў першым брамнікам каманды, здолеўшы перамагчы ў канкурэнтнай барацьбе з дасьледчаным Сяргеем Курганскім[6]. Паводле вынікаў сэзону абодва футбалісты зышлі з каманды, якая ня здолела здабыць падвышэньне ў Найвышэйшую лігу. Гулец прыяднаўся да сталічнага «Менску». Запачаткаваў кар’еру ў элітным дывізіёне 16 сакавіка 2024 году, калі выйшаў у стартавым туры чэмпіянату ў першай адзінаццатцы супраць БАТЭ[7]. Улетку, пасьля таго як да «Менску» прыяднаўся дасьведчаны Аляксандар Гутар, Азарка сышоў з клюбу[8] і далучыўся да «Смаргоні»[9]. Увайшоў у гісторыю клюбу, не прапусьціўшы аніводнага голу ў пяці дэбютных матчах запар за новую каманду ў Найвышэйшай лізе[10]. Лепей дэбютаваў у 2003 годзе толькі Юры Афанасенка ў складзе «Гомля», пратрымаўшы сэрыю шэсьць гульняў[10].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads