Сяргей Курганскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Курга́нскі (нарадзіўся 15 траўня 1986 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР-6. Пачынаў кар’еру ў дублі мясцовага «Нёману». У 2005 годзе зьяўляўся ў асноўнай камандзе гарадзенцаў, але пазьней зноў выступаў толькі за дубль. Улетку 2007 году трапіў у арэнду ў «Савіт» (быў там першым брамнікам), правёў у гэтым клюбе адзін год. Другую палову 2008 году правёў у складзе менскага МТЗ-РІПА, дзе быў другім брамнікам пасьля Аляксандра Сулімы. Некаторы час праз дыскваліфікацыю Сулімы трапляў у пачатковы склад менчукоў.

Сэзон 2009 году правёў у «Белшыне», разам зь якой здабыў перамогу ў Першай лізе. У 2010 годзе выступаў за берасьцейскае «Дынама», дзе гуляў пераважна за дубль, у першай камандзе правёў толькі адзін матч. З 2011 году пачаў выступаць у клюбах Першай лігі, пры гэтым «Партызану» і «Дняпру» дапамагаў вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Першую палову 2013 году знаходзіўся бяз клюбу, пасьля чаго стаў гульцом «Слоніму». У 2014 годзе быў першым брамнікам «Ліды».

У сакавіку 2015 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь «Нёманам»[3]. Пачынаў сэзон 2015 году ў якасьці другога брамніка, але неўзабаве выцесьніў Уладзіслава Васілючка і заняў месца ў асноўным складзе. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі[4]. У сэзоне 2016 году ўжо быў трывалым першым брамнікам каманды.

Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2016 году Курганскім цікавілася берасьцейскае «Дынама», але ён вырашыў застацца ў Горадні на наступны год[5]. Сэзон 2017 году распачаў у асноўным складзе, аднак у траўні выбыў праз траўмы, і пазьней пачаў саступаць месца ў складзе Уладзімеру Жураву. У лістападзе 2017 году яшчэ на год падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[6]. Сэзон 2018 году пачынаў у якасьці галоўнага брамніка, аднак у красавіку атрымаў траўму. У жніўні 2018 году вярнуўся да шыхтаў і зноў атрымаў месца ў асноўным складзе.

У сьнежні 2018 году падпісаў пагадненьне з гарадзенцамі на сэзон 2019 году[7]. Пачынаў сэзон асноўным брамнікам, аднак у ліпені атрымаў траўму, пасьля аднаўленьня ў верасьні пачаў заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на два гады[8]. У 2020—2021 гадах ня меў трывалага месца ў складзе, чаргаваўся зь іншымі брамнікамі, пераважна зь Дзьмітром Дударам. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенскім клюбам на год[9]. У 2022 годзе правёў толькі тры матчы ў Найвышэйшай лізе за клюб.

У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку «Нёмана» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, але працягваў трэнавацца з гарадзенцамі. У ліпені 2023 году абвесьціў пра зыход з клюбу[10] і далучыўся да «Макслайну»[11]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Макслайн»[12].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads