Аляксандар Гутар
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Гу́тар (нар. 18 красавіка 1989 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік і капітан «Менску». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст году Беларусі (2011)[8]. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[9].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Аляксандар зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» гораду Менску.
У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 году, пасьля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіпэрам клюбу. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым гульцом Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сэзон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гарадзенскага «Нёману» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясьніў са складу Аляксандра.
22 сьнежня 2012 году брамнік, з-за незадаволенасьці колькасьцю выступаў у матчах клюбу, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разьлічаны да 2015 году кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[10]. Пасьля паседжаньня па справе Гутара бакі атрымалі магчымасьць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[11]. 22 студзеня Аляксандар атрымаў дазвол на скасаваньне кантракту з БАТЭ з выплатай кампэнсацыі клюбу ў памеры 180 тысячаў даляраў. Згодна з рашэньнем кампэнсацыю можа таксама выплаціць клюб, які набудзе гульца[12]. БАТЭ выказаў сваю пазыцыю з нагоды вэрдыкту БФФ, падаўшы апэляцыю па рашэньні камітэту фэдэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд суммы кампэнсацыі[12][13][14]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 году спартовы арбітражны суд у Лязане адмяніў рашэньне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысячаў даляраў[15].
З 1 лютага 2013 году трэніраваўся ў складзе менскага «Дынама»[16], зь якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[17]. У канцы чэрвеня 2016 году перайшоў у клюб «Арэнбург»[18]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Тосна»[19], але не правёў за яго ніводнага матча і пакінуў каманду ў верасьні 2017 году[20], пасьля чаго падпісаў кантракт з «Чарнаморцам»[21]. Пакінуў «Чарнаморац» у сьнежні 2017 году[22]. У лютым 2018 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[23], дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт на сэзон 2019 году[24]. У гэтым сэзон Гутар заставаўся асноўным брамнікам берасьцейскай каманды, дапамог ёй стаць чэмпіёнам краіны, а сам быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату. У студзені 2020 году, пакінуўшы «Дынама» па заканчэньні кантракта, перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[25]. Стаў асноўным брамнікаў каманды, зь якой другі раз запар стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым брамнікам чэмпіянату. У сэзоне 2021 году заставаўся асноўным брамнікам салігорцаў, але часам саступаў месца ў складзе Сяргею Чэрніку, і зноў стаў чэмпіёнам Беларусі. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў дамову з шахтарамі[26].
У сакавіку 2023 году, правёўшы год бяз клюбу, далучыўся да казаскага «Аксу»[27], але за каманду амаль не гуляў. У чэрвені 2023 году зьявіліся чуткі, што гулец скончыць прафэсійную кар’еру ў будзе гуляць у аматарскай мэдыя-лізе[28]. Згуляў у трох матчах чэмпіянату Казахстану, пасьля чаго пачаў заставацца на лаве запасных. У ліпені 2023 году пакінуў клюб. У жніўні 2023 году прыяднаўся да БАТЭ, але ў браме на матчах чэмпіянату сэзону 2023 году не зьяўляўся[29]. Пасьля гэтага пакінуў каманду. У сярэдзіне 2024 году далучыўся да сталічнага клюбу «Менск», склаўшы дамову да сканчэньня году[30], дзе адразу выціснуў усіх галкіпэраў з асноўнага складу. У выніку Дзяніс Шпакоўскі быў адкліканы з арэнды ў сталічнае «Дынама», Максім Азарка пакінуў каманду, а Мацьвей Сухарэнка стаў другім брамнікам пасьля Гутара. У студзені 2025 году брамнік падоўжыў працоўны кантракт зь «Менскам»[31].
Міжнародная
Аляксандар зьяўляецца бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 году ў Лёндане. У студзені 2012 году брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Вугоршчыны[32]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Аляксандар сустракаецца са сьпявачкай гурту «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхная сустрэча адбылася на урачыстасьці ўшаноўваньня БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасьці гасьцей[33].
Узнагароды
- Чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ: 2008, 2009, 2010, 2011
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе ў складзе менскага «Дынама»: 2014, 2015
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе ў складзе менскага «Дынама»: 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2018, 2021
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Футбаліст году Беларусі: 2011
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads