Максім Гаявы
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максі́м Гаявы́ (нар. 27 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец барысаўскага БАТЭ, а таксама Акадэміі АБФФ. У 2019 годзе запачаткаваў выступы ў складзе барысаўскага дублю. У складзе галоўнай каманды БАТЭ дэбютаваў 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта», зьявіўшыся на 72-й хвіліне сустрэчы заместа Дзьмітра Багі. У тым жа матчы адзначыўся голам. Тым ня менш, гулец працягнуў гуляць за дубль. Чарговым разам зьявіўся ў складзе першай каманды амаль праз год 22 чэрвеня 2021 году ў матчы кубка краіны супраць «Баранавічаў».
У лютым 2022 годзе далучыўся на правах арэнды да койданаўскага «Арсэналу»[4][5], дзе пачаў сэзон на лаве запасаных. 19 чэрвеня запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся 19 чэрвеня 2022 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра». У складзе каманды, аднак, гуляў зусім вобмаль. У студзені 2023 году праходзіў прагляд у «Смаргоні». У сакавіку 2023 году футбаліст афіцыйна прыяднаўся да клюбу, склаўшы аднагадовы кантракт з камандай[6]. Дэбютаваў за клюб у матчы 19 сакавіка 2023 году супраць бабруйскай «Белшыны». Дэбютны гол у кар’еры забіў 14 траўня 2023 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». Пераважна цягам сэзону выходзіў на замену. У лютым 2024 году футбаліст працягнуў супрацу з клюбам яшчэ на год[7]. У новым сэзоне гульнёвы час футбаліста фактычна павялічыўся ўдвая. Гулец цягам году некалькі разоў аддаваў галявыя перадачы на таварышаў, чым неаднаразова забясьпечваў каманду пунктамі. У 2025 годзе вярнуўся ў койданаўскі «Арсэнал»[8].
Міжнародная
Гулец браў удзел у таварыскіх матчах у юнацкіх зборных Беларусі да 16 і да 17 гадоў.
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads