Дзьмітры Бага
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Ба́га (нарадзіўся 4 студзеня 1990 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў паўабароне берасьцейскага «Дынама». Раней прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі, але вялікай колькасьці матчаў не згуляў.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец менскай школы «Зьмена», з 2007 году выступае за барысаўскі БАТЭ. У 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду. З 2010 году стаў трывала трапляць ў асноўны склад барысаўскага клюбу. 10 красавіка 2012 году аформіў першы дубль у кар’еры, двойчы паразіўшы браму менскага «Дынама». 21 лютага 2013 году ў матчы ў адказ 1/16 фіналу розыгрышу Лігі Эўропы супраць турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ», Дзьмітры атрымаў чырвоную картку ўжо на 20 хвіліне матчу. Турэцкія гульцы атрымалі перамогу зь лікам 1:0, такім чынам працягнуўшы выступы ў эўракубках. Доўгі час выступаў як цэнтральны паўабаронца, а ў сэзоне 2013 году стаў часьцей выкарыстоўвацца на правым флянзе, пры гэтым першую палову чэмпіянату Бага выглядаў ня вельмі добра[5], аднак у канцы сэзону пачаў забіваць галы.
Сэзон 2014 году пачаў ак асноўны правы ўскрайні нападнік, але 5 красавіка ў матчы супраць «Менску» атрымаў траўму. 10 траўня ўсё яшчэ не гуляючы ў камандзе з-за траўмы Дзьмітры правёў матч БАТЭ супраць «Слуцку» ў якасьці дыктара на Барысаў-Арэне[6]. Вярнуўся на поле ў жніўні, але яшчэ значны час выходзіў на замену. Толькі ў канцы сэзону зноўку стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. 9 лістапада 2014 году матч супраць «Нафтану» стаў сотым для гульца ў чэмпіянаце Беларусі[7].
Дзьмітры зьяўляецца аўтарам першага голу БАТЭ ў 2015 годзе, калі 21 сакавіка забіў мяч у паўфінале Кубка Беларусі гарадзенскаму «Нёману»[8].
У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Гапаэль» з Хайфы, зь якім падпісаў кантракт на паўгоду з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год[9]. У чэрвені 2016 году перайшоў у грэцкі клюб «Атромітас»[10]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[11]. Спачатку гуляў у стартавым складзе на пазыцыі правага абаронцы, а пазьней быў у асноўным выходзіць на замену. У сэзоне 2018 году быў трывалым гульцом першай адзінаццаткі. У сьнежні 2018 году склаў новы кантракт з БАТЭ[12]. У наступныя некалькі гадоў заставаўся гульцоў асноўнага складу барысаўскага клюбу. У студзені 2021 году зышоў з БАТЭ[13] і неўзабаве стаў гульцом латвійскай «Ліепаі»[14], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Пакінуў клюб па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2021 году[15].
У красавіку 2022 году далучыўся да «Гомлю»[16], дзе неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе. З верасьня 2022 году не гуляў праз траўмы. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў гомельскі клюб[17][18]. У студзені 2023 году склаў працоўную ўгоду зь берасьцейскім «Дынама»[19].
Міжнародная
Бага зьяўляецца бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году, які праходзіў у Даніі. На турніры забіў адзіны мяч у браму гаспадароў турніру. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане. На турніры забіў гістарычны мяч у матчы супраць зборнай Новай Зэляндыі, які ёсьць першым зборнай на Алімпіядах, які, акрамя таго, стаў пераможным[20].
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 15 кастрычніка 2013 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Японіі[21]. Пасьля гэтага доўгі час не выклікаўся ў зборную, але вярнуўся ў нацыянальную каманду ў 2018 годзе, згуляўшы яшчэ ў двух матчах.
Remove ads
Узнагароды і дасягненьні
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2015, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2015, 2020
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2014, 2015
«Гомель:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Беларусь:
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
Статыстыка
Сям’я
Дзьмітры ёсьць малодшым братам футбаліста і трэнэра Аляксея Багі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads