Максім Танько
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Танько (нарадзіўся 18 лютага 1994 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
Выхаванец ДЮСШ «Белшыны». У 2016 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, часам зьяўляючыся на матчах у статусе запаснога брамніка. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 чэрвеня ў матчы супраць наваполацкага «Нафтану», абарніўшы браму без прапушчаных галоў. У наступным туры таксама зьявіўся ў браме ў выяздным матчы супраць мікашэвіцкага «Граніту», таксама не прапусьціўшы галоў. Больш у браме першай каманды не зьяўляўся. У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду шацілавіцкаму «Хіміку»[2]. Спачатку амаль не гуляў, але ў сэзон 2018 году ўжо чаргаваўся ў браме зь Дзянісам Лебедзевым. У 2020 годзе быў адхілены ад футболу на два гады ў сувязі з удзелам у дамоўных матчах[3]. Пасьля браў удзел у аматарскіх футзальных лігах.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads