Максім Чыж
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Чыж (нарадзіўся 8 кастрычніка 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец бярозаўскага футболу, кар’еру пачаў у мясцовым клюбе «Бяроза-2010», дзе зь цягам часу замацаваўся ў асноўным складзе ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазыцыях ад абаронцы да нападніка. У пачатку 2016 году «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Максім далучыўся да берасьцейскага «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазыцыі левага абаронцы. Пазьней, аднак, быў пераведзены на флянг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у пачатковым складзе.
У першай палове 2017 году стаў радзей зьяўляцца на полі. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду летувіскаму «Атлянтасу»[4]. Аднак, правёўшы за клюб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да сканчэньня сэзону. У студзені 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскай камандай[5]. У лютым ня трапіў на другі турэцкі збор берасьцейцаў і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Руху»[7], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 году скасаваў кантракт з магілёўскім клюбам[8].
У студзені 2019 году стаў паўнавартасным гульцом «Руха», склаўшы дамову тэрмінам на год[9]. Дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу, дзе ў сэзоне 2020 году часьцей заставаўся на лаве рэзэрвовых. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[10]. У красавіку 2021 году далучыўся да «Маларыты». У лютым 2022 году пачаў трэнавацца зь пінскай «Хваляй» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[11]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы пінскай каманды. У сьнежні 2022 году пакінуў «Хвалю»[12].
У сакавіку 2023 году далучыўся да табару «Нівы» з Доўбізны[13]. Згуляўшы толькі сэзон за вясковы клюб, зышоў з дружыны ў сьнежні 2023 году[14].
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads