Макс Крузэ
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максімілян Крузэ (па-нямецку: Maximilian Kruse; нар. 19 сакавіка 1988 году, Райнбэк, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клюбе. У ліпені 2005 году далучыўся да складу «Вэрдэру»[2], аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэмэнцаў. 4 траўня 2009 году Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Санкт-Паўлі». У сэзоне 2011—2012 гадоў Макс забіў у Бундэсьлізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадачаў, дзякуючы чаму як «Санкт-Паўлі» фінішаваў з 62 пунктамі на чацьвёртым месцы[3].
«Фрайбург»
Дзякуючы гэткаму посьпеху з гамбурскім клюбам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 году й адразу стаўся ягоным лідэрам[4]. Дэбютаваў за свой новы клюб 18 жніўня 2012 году ў матчы на Кубак Нямеччыны супраць клюбу «Вікторыі», які скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць гульцоў з Фрайбургу, а Крузэ забіў першы гол і стаўся асыстэнтам для свайго партнэра Сэбастыяна Фрайса[5]. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клюб у Бундэсьлізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнцу», які скончыўся ўнічыю 1:1[6].
«Барусія» Мёнхэнглядбах
Пасьля выбітнага сэзону за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клюбам «Барусія» зь Мёнхэнглядбаху ў красавіку 2013 году[7].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
За галоўную зборную Нямеччыны Макс дэбютаваў 29 траўня 2013 году матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 году ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.
Дасягненьні
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads