Макс Танэта

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Макс Танэта
Remove ads

Макс Танэта (па-італьянску: Max Tonetto; нар. 18 лістапада 1974 году; Трыест, Італія) — былы італьянскі прафэсійны футбаліст. Выступаў на пазыцыі абаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў Макс кар’еру на рэгіянальным узроўні. У 1997 годзе кар’ера гульца прыйшла да зруху, калі ён пераехаў у клюб «Эмпалі», дзе стаў адным зь лідэраў каманды. Гульцом зацікавіўся «Мілян», аднак у складзе «расанэры» Танэта не згуляў ніводнага матчу й праз «Балёньню» адправіўся ў «Леччэ», дзе стаў капітанам каманды ў 2003 годзе.

З 2004 па 2006 гады гулец карыстаўся вялікім посьпехам у Сэрыі А, абараняючы колеры «Сампдорыі», дзе ён дэбютаваў на міжнародных спаборніцтвах у Кубку УЭФА. Пасьля заканчэньня кантракту з «Сампдорыяй» Макс падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай».

У сваім першым сэзоне за «Рому» Танэта паказаў добрыя характарыстыкі, як левага абаронцы. Хоць яму ўжо было за трыццаць, гулец яшчэ, нягледзячы на траўмы, быў у стане гуляць на высокім узроўні. Ягоны кантракт з клюбам скончыўся 30 чэрвеня 2010 году, пасьля чаго Танэта скончыў кар’еру.

Міжнародная

28 сакавіка 2007 году Танэта ўпершыню быў выкліканы ў зборную Італіі на матч супраць зборнай Шатляндыі, але на пляцоўку ў той гульні ня выйшаў, аднак ужо 2 чэрвеня таго ж году адгуляў свой ​​першы матч у складзе зборнай супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.

Remove ads

Дасягненьні

Рома

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads