Сконэ (лэн)

лэн Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сконэ (лэн)
Remove ads

Ско́нэ (па-швэдзку: Skåne län) — лэн, разьмешчаны на паўднёвым узьбярэжжы Швэцыі ў ляндскапе Сконэ. Мяжуе з лэнамі Крунубэрг, Галянд і Блекінге. Адміністрацыйны цэнтар — Мальмё. Кіраўніцтва лэну знаходзіцца ў Мальмё і Крыстыянстадзе, які да 1997 году зьяўляўся цэнтрам асобнага лэну. Ляндсгёўдынгам з кастрычніку 2016 году зьяўляецца Анэлі Гультэн.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Камуны лэну Сконэ

Межы лэну амаль цалкам супадаюць зь межамі гістарычнага ляндскапу Сконэ, за выключэньнем прыходу Эстра Каруп, які належыць да гістарычнага Галянду. Лэн Сконэ падзяляецца на 33 камуны. Насельніцтва складае 1 421 781 чал. (па стане на 31.12.2023) — прыкладна 13% ад усяго насельніцтва Швэцыі, гэта больш за насельніцтва ўсяго Норлянду.

Найбуйнейшыя гарады

Паводле стану на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі Сконэ зьяўляюцца: Мальмё (325 069 чал.), Гэльсынгборг (113 828 чал.), Люнд (94 393 чал.), Крыстыянстад (41 299 чал.), Ляндскруна (33 466 чал.), Трэлеборг (30 760 чал.), Энгельгольм (28 606 чал.), Істад (20 195 чал.).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads