Маляшы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маляшы
Remove ads

Маляшы́ (па-польску: Malesze, па-падляску: Malisế[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Вышкі.

Хуткія факты

Вёска знаходзіцца на заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам[a], праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла на месцы). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Лубіне Касьцельным[3]).

Гісторыя

Маляшы былі заснаваныя ў час валочнай памеры ў бранскім старастве. З самога пачатку былі засляная беларускімі мужыкамі пасярод ранейшых вёскаў, у якіх пражывала польская дробная шляхта. Тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Буйнове.[2]. Вёска была аддваная бранскімі старастамі ў арэнду акалічнай шляхце. Здаўна існавала тут царква, якой прыналежалі 2 валокі зямлі[4]. Амаль поўнасьцю была зруйнаваная ў час швэдзкіх войнаў паловы 17 ст. (засталіся тут толькі 3 сям'і), але пасьпяхова адбудоўвалася і ў 1740 г. былі тут 41 хаты[2]. У другой палове 19 ст. царскімі ўладамі была заснаваная маляшоўская воласьць, якая праіснавала да 1915 г.[4]. У міжваенны пэрыяд Маляшы прыналежалі да гміны Тапчэва Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 285 жыхары (76 каталікоў, 195 праваслаўных і 14 юдэяў; палякамі лічыліся 71 жыхар, беларусамі 198, 14 жыдамі і 2 расейцамі[5]. У 1944 г. тутэйшая царква (пабудаваная ў 1870 г.) была зьнішчаная немцамі, новая царква была пабудаваная прыхаджанамі толькі ў 1954 г.. Пасьля вайны кля 20 сем'яў выехала з Маляшоў у Савецкі Саюз[2].

Remove ads

Заўвагі

  1. Падляская мова жыхароў Маляшоў характэрная наяўнасьцю мазурэньня — фанэтычнага зьявішча распаўсюджанага пасярод мазавецкіх дыялектаў польскай мовы (шыпячыя зычныя пераходзяць у сьвісьцячыя). Зьявішча прысутнічае ў назве вёскі — замест агульнападляскага Mališê атрымоўваецца Malisê .

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads