Мангольскія мовы

моўная сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia

Мангольскія мовы
Remove ads

Мангольскія мовы — сям’я моваў у складзе алтайскае макрасям’і, якая ўключае ў сябе шэраг блізкароднасных моваў. Распаўсюджаныя ў Цэнтральнай ды Ўсходняй Азіі, у прыватнасьці ў Манголіі, некаторых рэгіёнах Кітаю ды Расеі, у якасьці вызначанага арэалу таксама і ў Аўганістане.

Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...

Найвядомейшая мова сям’і — мангольская мова, зьяўляючыся асноўнай мовай большасьці насельніцтва Манголіі і манголаў кітайскай Унутранай Манголіі, налічвае паводле некаторых ацэнак 5,2 млн чал. носьбітаў[1]. Носьбітамі моваў мангольскае сям’і зьяўляюцца прадстаўнікі мангольскіх народаў. Апрача таго, клясычная мангольская зьяўлялася пісьмовай мовай тувінцаў (цюрскі народ у паўднёвай Сыбіры) да 1940 году.

Remove ads

Клясыфікацыя

Гістарычныя мовы

  • Сярэднемангольская мова. Пэрыяд існаваньня можа адрозьнівацца ў залежнасьці ад дасьледаваньняў і вызначацца такім чынам ад XIII ст. да пачатку XV ст.[2] або нават да канцу XVI ст.[3]. З прычыны практычна поўнай адсутнасьці тагачасных крыніцаў дакладная эпоха сьмерці мовы ня можа быць устаноўленай.
  • Клясычная мангольская мова.

Сучасныя мовы

Існуюць клясыфікацыі, згодна зь якімі цэнтральнамангольскія мовы могуць лічыцца адзінай мовай, у склад якой уваходзяць уласна мангольская, айрацкая ды бурацкая мова; ордаскі дыялект і хамніганская мова разглядаюцца пры гэтым у якасьці дыялектаў уласна мангольскай[4]. Згодна з такім варыянтам клясыфікацыі уласна мангольская мова падзяляецца на халха-мангольскі дыялект і паўднёвамангольскую дыялектную групу, якая ўключае ўсе астатнія дыялекты.

Менш распаўсюджаныя варыянты клясыфікацыі падзяляюць цэнтральнамангольскую мову на цэнтральны (халха-мангольскі, чахарскі, ордаскі гаворкі), усходні (харчынская, хорчынская), заходні (айрацкая, калмыцкая) і паўночны (дзьве бурацкія гаворкі) дыялекты[5].

Шырэйшыя варыянты разьмежаваньня могуць засноўвацца на крытэры ўзаемазразумеласьці, аднак паводле іншых дасьледаваньняў аргумэнтуецца наяўнасьць цесных сувязяў і ўтварэньне дыялектнага кантынуўму (напрыклад, халха-мангольскі і бурацкая). Іншыя праблемы палягаюць у складанасьці супастаўленьня адпаведных тэрмінаў: у той час, як заходнія лінгвістычныя школы выкарыстоўваюць тэрміны «мова» і «дыялект», мангольскія дасьледчыкі ўжываюць тэрміны «мова» (kele), «дыялект» (nutuγ-un ayalγu) і «гаворка» (aman ayalγu).

Remove ads

Гісторыя

Сярэднемангольская, мова эпохі Чынгісхана і Мангольскай імпэрыі, зьяўляецца блізкай мовай да прамангольскае мовы — мовы-продку сучасных мангольскіх моваў.

Мовы гістарычных народаў дунху, ухуань і сяньбі маглі быць роднаснымі з прамангольскай мовай[6], падобнымі блізкімі мовамі маглі зьяўляцца табгацкая ды кіданьская мова (на цяперашні час мёртвыя). Пра табгацкую мову захавалася даволі мала сьведчаньняў, але можна меркаваць пра пацьверджаньне блізкага характару мовы. Захавалася шмат сьведчаньняў пра кіданьскую мову, аднак большасьць з гэтых пісьмовых помнікаў запісаная кіданьскай пісьмовасьцю, якая застаецца ня поўнасьцю расшыфраванай. Тым ня менш, існыя на цяперашні момант зьвесткі дазваляюць зрабіць выснову пра верагоднасьць блізкіх дачыненьняў гэтых моваў з мангольскімі[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads