Мансійская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мансі́йская мова — вугорская мова фіна-вугорскае моўнае галіны, асноўная мова народу мансі. Спрадвечнай тэрыторыяй расьсяленьня мансі і распаўсюду мансійскае мовы зьяўляюцца басэйны левых прытокаў Обі, Іртыша ды Табола. Апроч Ханты-Мансійскае аўтаномнае акругі, мансі жывуць у некаторых раёнах Сьвярдлоўскае й Цюменскае абласьцёў. Колькасьць мансі ў Расеі складае прыкладна 11 400 чалавек, зь іх мансійскую мову ў якасьці роднай вызнае прыкладна 37%, расейскую — 62%, прыкладна 1% мансі роднай мовай лічыць комі-зыранскую, ненецкую, сыбірска-татарскую і хантыйскую.
Remove ads
Асноўная характарыстыка
Структура
Мансійская мова зьяўляецца бліжэйшай да вугорскае мовы з усіх уральскіх моваў. Падабенствы знаходзяцца ў сфэры лексыкі, ґраматыкі і фанэтыкі.
Мансійская мова адносіцца да аґлютынуючых моваў. Прэфіксы маюць толькі дзеясловы, назоўнікі зьмяняюцца па чыслах (адзіночнае, множнае, дваістае), склонах (8 склонаў) і формах прыналежнасьці (9 формаў)
Крыніцы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads