Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ха́нты-Мансі́йская аўтаномная акруга — Югра́ — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі. Паводле статуту Цюменскай вобласьці, Югра ўваходзіць да складу Цюменскай вобласьці, але пры гэтым зьяўляецца раўнапраўным суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі. Знаходзіцца ва Ўральскай фэдэральнай акрузе. Утворана 10 сьнежня 1930 году. Акруга зьяўляецца эканамічна самадастатковым рэгіёнам-донарам. У Югры здабываецца 60 % расейскай нафты. Займае 2 месца паводле маштабу эканомікі ў Расеі (саступаючы толькі Маскве).
Адміністрацыйны цэнтар — горад Ханты-Мансійск. Найбуйнейшыя гарады — Сургут (340 845 чал.), Ніжневартаўск (268 456 чал.), Нефцеюганск (125 368 чал.). Мяжуе зь Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругай, Краснаярскім краем, Томскай вобласьцю, Цюменскай вобласьцю, Сьвярдлоўскай вобласьцю ды Рэспублікай Комі. Этнахаронім — югарчане, югарчанін, югарчанка.
Remove ads
Мінуўшчына
У 1970—1980-я гады ў Ханты-Мансійскую аўтаномную акругу прыехалі беларускія будаўнікі, якія ўзьвялі горад нафтавікоў Лангепас[1]. Сярод іншых, у гонар гэтага горада ў 1991 годзе назвалі сучаснае нафтавае прадпрыемства «Лукойл».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads