Марат Жылінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марат Генадзевіч Жылінскі (нарадзіўся 23 сакавіка 1976 году, Ухвала, Крупскі раён, БССР) — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, намесьнік дырэктара Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па навуковай працы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня, рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2014-2018).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка па спэцыяльнасьці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны».
У 2001 годзе скончыў у асьпірантуру БДПУ імя М.Танка. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Адукацыя на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — ліпень 1944 гг.)» (2002, навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук А. Мацко, Аляксандар Каваленя), мае званьне дацэнта (2006). Марат Жылінскі займаў наступныя пасады: асыстэнт катэдры айчыннай і сусьветнай гісторыі БДПУ імя М. Танка (2001—2003), намесьнік дэкана па навучальнай працы БДПУ імя М. Танка (2003—2004), дацэнт катэдры айчыннай і сусьветнай гісторыі БДПУ імя М.Танка (2004—2006), вучоны сакратар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі (2006—2011). У красавіку 2011 году Жылінскі прызначаны на пасаду намесьніка дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Беларусі па навуковай працы. 24 верасьня 2012 году абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня па Каліноўскай выбарчай акрузе №108 гораду Менску[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Навуковая дзейнасьць Марата Жылінскага накіравана на вывучэньне гісторыі Беларусі ў гады Другой сусьветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. За падрыхтоўку ў складзе аўтарскага калектыву навучальнага дапаможніка для агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы «Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)» стаў ляўрэатам стыпэндыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь для таленавітай моладзі (2006). У 2009 годзе ўзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейным мэдалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2011). Марат Жылінскі — Аўтар 86 навуковых публікацыяў, у тым ліку 7 манаграфіяў (зь іх 6 у суаўтарстве), 2 зборнікаў дакумэнтаў, 7 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (у суаўтарстве)[1].
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Марат Жылінскі знаходзіўся на шостай пазыцыі сярод самых багатых кандыдатаў, гадавы даход якога склаў 152 мільёны рублёў. Ён зьяўляецца акцыянэрам домабудаўнічага камбінату (150 акцыяў) і «Белінвестбанку» (880 акцыяў)[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads