Нані
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луіш Карлуш Алмэйда да Куньня (па-партугальску: Luís Carlos Almeida da Cunha; нар. 17 лістапада 1986 году, Прая, Каба-Вэрдэ) — колішні партугальскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Remove ads
Біяграфія
Нані нарадзіўся ў горадзе Прая, сталіцы Каба-Вэрдэ. У раньнім узросьце эміграваў зь сям’ёй у Партугалію. Нані вырас пад наглядам сваёй цёткі Антоніі Алмэйды ў Амадоры, прыгарадзе Лісабону, дзе ён зь дзяцінства ганяў мяч разам са сваім сябрам Мануэлам Фэрнандышам, які таксама зьяўляецца футбалістам. Акрамя футболу Нані захапляўся капаэйрай (адсюль бярэ пачатак ягоная звычка адзначаць кожны забіты гол акрабатычным скокам празь сябе). Футбольную кар’еру Нані пачаў у моладзевым клюбе «Рэал» з гораду Келуш, затым перайшоў у юнацкі склад «Спортынгу».
Remove ads
Дасягненьні
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2007, 2015, 2019
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2019
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2007, 2008, 2010, 2011
- Пераможца Лігі Чэмпіёнаў: 2008
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Партугалія:
- Чэмпіён Эўропы: 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads