Марка Вэрацьці
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рка Вэра́цьці (па-італьянску: Marco Verratti; нар. 5 лістапада 1992 году, Пэскара, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца катарскага клюбу «Аль-Дугаіль». Колішні гулец нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Вэрацьці пачаў выступы ў моладзевай акадэміі клюбу «Пэскара», зьяўляючыся тэхнічна адораны плэймэйкерам з добрым дрыблінгам[5]. Дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клюбу ў сэзоне 2008—2009 гадоў. У сэзоне 2009—2010 гадоў пачаў рэгулярна прыцягвацца да гульняў клюбу, стаўшыся адным з ключавых гульцоў у камандзе.
18 ліпеня 2012 году Вэрацьці падпісаў пяцігадовы кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн»[6]. Дэбютаваў за парыжанаў 11 жніўня 2012 году ў хатнім матчы супраць «Ляр’ену».
Міжнародная
15 жніўня 2012 году Вэрацьці дэбютаваў за зборную Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны, які праходзіў у швайцарскім Бэрне. Гульня скончылася перамогай гульцоў з Брытанскіх астравоў.
Remove ads
Дасягненьні
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016, 2017, 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads