Мартына Мунц

швайцарскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Мартына Мунц
Remove ads

Мартына Мунц (па-нямецку: Martina Munz, нар. 26 сьнежня 1955, Цюрых, Швайцарыя) – швайцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнае партыі Швайцарыі(be), дэпутат Нацыянальнай Рады(pl) Федэральнага Сходу(be) з 2013 году.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Мунц зьяўляецца чальцом Нацыянальнай Рады(pl) з 9 верасьня 2013 году, калі заняла месца Ганса-Юрга Фэра(de), які сышоў у адстаўку[1]. З таго часу двойчы пераабіралася. У рамках парлямэнцкае працы зьяўляецца чальцом камісіі па прававых пытаньнях Нацыянальнае Рады.

Паводле ейных уласных заяваў, Мунц уступіла ў Сацыял-дэмакратычную партыі Швайцарыі(be) ў 1993 годзе[2]. Зьяўляецца чальцом Кантанальнае рады кантона Шафгаўзэн(de) са студзеня 2000 году, а з сакавіка 2009 году й кіраўніком аддзяленьня Сацыял-дэмакратычнае партыі Швайцарыі(be) ў кантоне. 28 чэрвеня 2016 году была абраная прэзыдэнтам Швайцарскага свабоднага альянсу за геннанемадыфікаваныя прадукты[3].

Мунц атрымала адукацыю ў галіне сельскае гаспадаркі Швайцарскай вышэйшае тэхнічнае школы Цюрыха(be) й зьяўляецца настаўнікам прафэсійнае школы.

Замужам, мае чацвярых дзяцей. Жыве ў камуне Халау(ru) кантона Шафгаўзэн.

4 лютага 2021 году ўзяла шэфства над Юліяю Слуцкаю, заснавальніцаю «Прэс-клюбу Беларусь» і беларускаю палітычнаю зьняволенаю[4]. 28 верасьня 2021 году стала патронам Алены Талкачовай, журналісткі «TUT.BY» і палітвязьня[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads