Прэс-клюб Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэс-клюб Беларусь
Remove ads

«Прэс-клюб Белару́сь» — культурна-асьветніцкая ўстанова Беларусі, якая існавала ў 2011—2021 гадах дзеля разьвіцьця мэдыясупольнасьці.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...

Першапачаткова была створаная ў Варшаве вядомымі беларускімі журналістамі[1].

Remove ads

Місія

  • Захаваць прафэсію журналіста ва ўмовах падзеньня яе аўтарытэту й эканамічнае прывабнасьці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі.
  • Стымуляваць фармаваньне канкурэнтнага мэдыярынку.
  • Насычаць даверам дыскусію розных актораў на рынку напярэдадні й падчас пераўтварэньняў[2].

Гісторыя

Працуе на плятформе і пры падтрымцы «Press Club Polska(pl)». Паводле правілаў сеткі міжнародных клюбаў, ён можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода слова[3]. З кастрычніка 2014 году рэгулярна праводзіць сустрэчы ў Менску[4]. Зьяўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпляматамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі[5].

Сярод заснавальнікаў клюбу Юлія Слуцкая, Зьміцер Новікаў, Аляксандар Старыкевіч, Алесь Ліпай, Аляксандар Уліцёнак, Аляксей Дзікавіцкі, Пётар Марцаў(be). Мэта праекту — дапамагчы беларускім журналістам і іншым мэдыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і свабоды слова ў СМІ[6]. Падчас Генэральнае асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 году, Прэс-клюб Беларусь быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэсавых клюбаў(en), дзе атрымаў статус назіральніка[7].

У канцы 2015 году культурна-асьветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб» афіцыйна запрацавала ў Менску. Зь лекцыямі й трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, дасьледчыкі мэдыя. «Прэс-клюб Беларусь» таксама запусьціў праекты: «MediaIQ» для фіксаваньня выкананьня беларускімі мэдыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як аксэлератар для тэхналягічных стартапаў у мэдыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клюбу» — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты й мэдыямэнэджэры могуць атрымаць новыя веды й кампэтэнцыі[1].

Remove ads

Рэпрэсіі 2020–2021

Напрыканцы 2020 году менская сядзіба «Прэс-клюбу Беларусь» была абшукана, а шэраг актывістаў клюбу былі затрыманы па абвінавачваньнях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік Юлія Слуцкая, праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі й апэратар Пётар Слуцкі[8]. Па словах сьледчага, справа аб нясплаце падаткаў датычыцца «праекта грамадзкага тэлебачаньня», якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных мэдыя. Юлія Слуцкая ўпэўнена, што прычынаю затрыманьня й крымінальнае справы стала прафэсійная дзейнасьць[9]. 13 студзеня 2021 году сумеснаю заяваю адзінаццаці арганізацыяў («Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтар ды інш.) арыштаваныя супрацоўнікі клюбу, а таксама Ксенія Луцкіна, экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, зьвязаная зь мэдыяпраектам, былі прызнаны палітычнымі зьняволенымі[10].

Нягледзячы на рэпрэсіі, «Прэс-клюб Беларусь» прадоўжыў працу[11]. 22 ліпеня 2021 году ў рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі(be) стала вядома, што Менскі гарвыканкам ліквідаваў «Прэс-клюб Беларусь»[12][13]. Камітэт па абароне журналістаў засудзіў рэпрэсіі ў даччыненьні да «Прэс-клюбу Беларусь»[13].

19 жніўня 2021 году Слуцкая й супрацоўнікі прэс-клюбу выйшлі на волю паводле памілаваньня[14]. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову сумы сплацілі родныя Слуцкай, прадаўшы нерухомасьць, другая часта была сплачаная з рахунку «Прэс-клюбу Беларусь»[15]. Апошні памілаваў чатырох палітвязьняў да суда[16]; Ксенія Луцкіна нічога не пісала й засталася пад арыштам[15].

У 2022 годзе Луцкіну асудзілі да васьмі гадоў калёніі. Падчас вызваленьня палітвязьняў у Беларусі ў жніўні 2024 году яна выйшла на волю па памілаваньні[17].

Узнагароды

  • «Героі свабоды сусьветнай прэсы(en)» (Юлія Слуцкая) (2021)[18]

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads