Мартыніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мартыні́ка (па-француску: Martinique) — заморскі дэпартамэнт Францыі, які знаходзіцца на карыбскім востраве Мартыніка, у архіпэлягу Наветраных выспаў, паміж двума незалежнымі краінамі: Дамінікай і Сьвятой Люсіяй.
Remove ads
Гісторыя
Востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калюмбам у 1502 годзе, падчас яго чацьвертага падарожжа ў Амэрыку. Першыя францускія паселішчы ўзьніклі тут у 1635 годзе. З гэтага часу і да нашых дзён востраў належыць Францыі. Францускія плянтатары прывезьлі сюды рабоў, для працы на плянтацыях цукровага трысьнёга. Толькі ў 1848 годзе рабства было забароненае. З гэтага моманту пачала разьвівацца крэольская культура Мартынікі.
У 1946 годзе Мартыніка атрымала статус заморскага дэпартамэнту Францыі. Хоць на востраве існуюць палітычныя партыі, якія патрабуюць атрыманьня незалежнасьці Мартынікі, але іх падтрымлівае толькі 2—4% насельніцтва. Падчас рэфэрэндуму 2003 году большасьць жыхароў выказалася за захаваньне статусу заморскага дэпартамэнту Францыі. Мартыніка, як частка Францыі ўваходзіць у склад Эўрапейскага Зьвязу.
Remove ads
Палітыка
Мартыніка адначасова мае статус дэпартамэнту і адміністрацыйнага рэгіёну Францыі, што азначае, што яна мае сваіх прадстаўнікоў у францускім парлямэнце, якія выбіраюцца на прамых выбарах. Востравам кіруе прэфэкт, які ўзначальвае генэральную раду.
Мартыніка дзеліцца на 34 раёны.
Геаграфія
Мартыніка — гарысты востраў вульканічнага паходжаньня. На ім знаходзіцца некалькі вульканаў, самы вядомы зь якіх Мантан Пэле (1397 м). Падчас яго вывяржэньня 8 траўня 1902 году было поўнасьцю зьнішчанае ўзьбярэжнае паселішча Сэнт-Пэрэ. Загінула 30 тыс. чалавек. Апошняе вывяржэньне адбылася ў 1929 годзе.
Клімат вострава экватарыяльны, сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 24 °C да 28 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 1250 мм на ўзьбярэжжы і 5000 мм у горных раёнах.
Значная плошча вострава пакрытая трапічнымі лясамі.
Эканоміка
Эканоміка вострава заснаваная на сельскай гаспадарцы і турызьме. Урадлівая зямля падзеленая паміж плянтацыямі на якіх вырошчваюцца цукровы трысьнёг, бананы і экзатычныя кветкі, маніёк, бататы. Разьвіцьцё атрымала і жывёлагадоўля.
Прамысловасьць Мартынікі сканцэнтраваная вакол перапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі і вытворчасьць рому.
Асноўным зьнешнегандлёвым партнэрам Мартынікі зьяўляецца Францыя.
Востраў наведваюць турысты з Францыі і Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Remove ads
Дэмаграфія
Этнічны склад насельніцтва Мартынікі вельмі складаны. Тут жывуць мурыны, мулаты, кітайцы, крэолы і эўрапейцы. Большая частка насельніцтва — хрысьціяне, афіцыйнай мовай зьяўляецца француская, але таксама ўжываецца і крэольская.
Вонкавыя спасылкі
Мартыніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads