Марцін Арцюх

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марцін Арцюх (нар. 6 траўня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Баранавічаў».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Да 2018 году не гуляў на прафэсійным узроўні, выступаючы за родную ваўкавыскую «Зьмену» ў чэмпіянаце Гарадзенскай вобласьці. У пачатку 2018 году поруч з аднаклюбнікам Вадзімам Дзярнейкам праходзіў прагляд у клюбе Першай лігі «Слонім-2017» і ў выніку пачаў у ягоным складзе cэзон 2018 году. У складзе слонімскай каманды трывала зьяўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену.

У жніўні 2018 году быў запрошаны на прагляд у «Гарадзею» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 верасьня 2018 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У cэзоне 2018 году яшчэ чатыры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў таксама за дубль, у лістападзе адсутнічаў праз пашкоджаньні. У cэзоне 2019 году гуляў перадусім за дубль «Гарадзеі», зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, часам адсутнічаў праз траўмы. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на два гады[3], аднак у красавіку 2020 году на ўзаемную згоду зышоў з каманды[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Слонім-2017»[5], дзе спачатку выходзіў на замену, а хутка замацаваўся ў пачатковым складзе.

У сакавіку 2021 году далучыўся да «Баранавічаў», дзе стаў адным з асноўных гульцоў. Паводле вынікаў cэзону 2021 году з 9 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 году выправіўся на прагляд у «Іслач» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[6]. У складзе каманды пераважна выходзіў на замену. У жніўні 2023 году пакінуў «Іслач»[7] і хутка стаў гульцом магілёўскага «Дняпра»[8]. У жніўні 2024 году пакінуў магілёўскі клюб[9] і перайшоў у «Баранавічы»[10].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads