Марын I (папа рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марын I (папа рымскі)
Remove ads

Марын I (па-лацінску: Marinus PP. I; ?, Галезэ15 траўня 884, Рым) — папа рымскі з 16 сьнежня 882 па 15 траўня 884 году. Каля 866 году быў пастаўлены папам Мікалаем I у дыяканы. У 869 годзе ўдзельнічаў у Чацьвёртым Канстантынопальскім саборы, які асудзіў Фотыюса й аднавіў на катэдры Канстантынопаля патрыярха Ігната. Пасьля вяртаньня ў Італію быў узьведзены ў біскупскі сан. 16 сьнежня 882 году, пасьля сьмерці папы Яна VIII, быў абраны новым папам рымскім.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Неўзабаве пасьля абраньня вярнуў будучаму папе Фармозу кардынальскае званьне. З усшэсьця Марына I на Сьвяты Пасад добрыя адносіны зь Бізантыяй, якія мелі месца ў пэрыяд пантыфікату ягонага папярэдніка, зноўку пагоршыліся, паколькі Марын быў прынцыповым праціўнікам Фотыюса, які вярнуўся на Канстантынопальскую катэдру пасьля сьмерці Ігната. Заключыў зьвяз з англа-саксонскім каралём Альфрэдам Вялікім.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads