Марыя Міцкевіч

жонка Якуба Коласа From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мары́я Міцкéвіч (у дзявоцтве Марыя Каменская, 7 лютага 1891, Ашмяны, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя ― 21 траўня 1945, Масква, СССР) ― беларуская настаўніца, жонка Якуба Коласа.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Марыя Каменская нарадзілася ў Ашмянах Віленскай губэрні 7 лютага 1891 году ў сям’і псаломніка Дзьмітрыя Каменскага, які быў родам з Яраслаўля. Маці Марыі — Марыя Цімафееўна — паходзіла з сям’і памешчыцы Генрыеты Гагэнлоэ, якая мела зямельныя ўладаньні ў Віленскім краі. У Марыі было пяць братоў і сястра, якая памерла ў маладосьці. Марыя навучалася ў духоўнай навучальні, пасьля працавала настаўніцай чыгуначнай школы ў Вільні, потым — у Пінску[1].

У Пінску пазнаёмілася з Якубам Коласам у 1912 годзе[2].

3 чэрвеня 1913 Марыяй Каменская і Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) пабраліся шлюбам. Вянчаліся ў Варварынскай царкве Пінску, якая з 1906 году належала чыгуначнаму ведамству[3].

У 1914 годзе нарадзіўся першы сын — Даніла. У 1917 годзе — Юры, у 1926-м — Міхась[1].

У час Першай сусьветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанстве ў Падмаскоўі, пасля ў Пярмі і Абаяні. Марыя працягвала настаўнічаць. У 1921 годзе сям’я вярнулася ў Менск. З таго часу Марыя — хатняя гаспадыня[4].

У гады Другой сусьветнай вайны жонка Коласа часта хварэла. Сям’я жыла ў эвакуацыі ў Ташкенце. На фронце прапаў без вестак сярэдні сын Юрка. Напрыканцы 1944 году стан здароўя Марыі істотна пагоршыўся. З пачатку 1945 г. яна знаходзілася ў маскоўскіх шпіталях. Памерла ў Маскве 21 траўня 1945 году[3].

Яе перавезьлі ў Менск у труне на самалёце і пахавалі на Вайсковых могілках[4].

Remove ads

Марыя і Якуб Колас

Менавіта з Марыі Якуб Колас «сьпісваў» Сымонкаву Ганну ў паэме «Сымон-музыка».

«…Ён ніколі не забудзе,

Покі жыць на сьвеце будзе,

Пары ясьненькіх вачок, Тонкіх бровак, тварык ветлы,

І на губках такі сьветлы,

Такі добранькі сьмяшок…

Дык то Ганна! Ну й дзяўчынка!

І прыўдалая ж яна!..»[3]

Яшчэ да вясельля Якуб Колас прысьвяціў Марусі цыкаль вершаў. З гэтай нізкі захаваўся толькі адзін верш — «Дзяўчыне»[4].

Марыя была першай слухачкай, чытачкай і нават крытыцай твораў свайго мужа. Ён вельмі паважаў думкі і ацэнкі Марусі[1].

Расейка паводле нацыянальнасьці, сьведчыць сын Даніла Міцкевіч, Марыя дасканала ведала і любіла беларускую мову, якая стала для яе роднай. Многім даказвала, што беларуская мова захавала больш ад старажытнаславянскай асновы, чым расейская. У доме гаварылі па-беларуску, і яна часам папраўляла дзяцей у правільным вымаўленьні словаў[2].

Remove ads

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads