Марыя Чапская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Гутэн-Ча́пская (па-польску: Maria Czapska; 6 лютага 1894, Прага, Чэхія, Аўстра-Вугоршчына — 11 чэрвеня 1981) — польска-беларуская пісьменьніца, літаратурная крытычка, гістарычка літаратуры, эсэістка, літаратарка. Доктарка філязофіі (1928).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
З роду Чапскіх, дачка графа Ежы Гутэн-Чапскага (1861—1930) ад яго жонкі графіні Юзэфы-Леапальдыны фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903). У сваіх успамінах пра жыццё ў Прылуках Марыя Чапская пісала пра мясцовых службоўцаў, чыім дзецям яны давалі лекцыі польскай мовы, рэлігіі й рахунказнаўства[4]:
![]() |
Бацькі нашых вучняў вельмі дбалі пра польскую мову, хоць паміж сабой размаўлялі па-беларуску й ня мелі выразнай нацыянальнай сьвядомасці: на пытаньне — ці з’яўляецеся палякамі, адказвалі што з’яўляюцца «тутэйшымі», ведалі сваю адметнасьць, але каталіцтва й польскасць былі «панскімі», і гэта іх прыцягвала. «Нашай мовы нам вучыць ня трэба — бо мы яе ведаем!» — тлумачылі яны. | ![]() |
Вучылася ў Варшаўскім і Кракаўскім унівэрсытэтах. Пасля Другой сусьветнай вайны асела ў Парыжы. Вывучала гісторыю Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, літаратуру пэрыяду рамантызму. Аўтарка кнігі «Людвіка Снядэцкая» (1938, 2-е выд. 1958). У кнізе «Эўропа ў сям’і» (1970, 2-е выд. 1989) дала шмат зьвестак зь жыцьця Эмэрыка Чапскага, дэталёва апісала маёнтак Станькава. Выдала анталёгію «Палякі ў СССР, 1939—1942» (1963).
Remove ads
Бібліяграфія
- La vie de Mickiewicz, Paris 1931
- Ludwika Śniadecka, Kraków 1938
- Szkice mickiewiczowskie, London 1963
- Dwugłos wspomnień (pisane z bratem), London 1965
- Europa w rodzinie, Paris 1970 Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Czas odmieniony, Paris 1978
- Gwiazda Dawida, London 1975
- Polacy w ZSRR (1939—1942), (antologia), Paris 1963
- Ostatnie odwiedziny i inne szkice, Warszawa 2006
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads