Прылукі (Менская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прылукі (Менская вобласьць)
Remove ads

Прылу́кі[2]вёска ў Сеніцкім сельсавеце Менскага раёну Менскай вобласьці на дарозе Н9033. Месьціцца на беразе ракі Пціч.

Хуткія факты

Месьціцца за 8 км ад Менскай кальцавой аўтадарогі. У пасёлку працуе Інстытут аховы расьлінаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

Remove ads

Назва

Thumb
Прылукі. Палац Чапскіх, раней Ашторпаў і Горватаў. Н. Орда, 10 ліпеня 1876
Thumb
Прылукі. Палац Чапскіх, раней Ашторпаў і Горватаў. Н. Орда, 10 ліпеня 1876

Назва паселішча ўтварылася ад тэрміна «лука» — дугападобны паварот ракі[4].

Таксама паходжаньне назвы «прылукі» тлумачыць мясцовая легенда, паводле якой у старадаўнія часы тут адбыўся двубой баярына Яраслава з сваім колішнім паплечнікам за права застацца з маладзіцаю Люблянаю, у выніку якога яны загінулі разам і месца іхнае сьмерці было названае Прылукамі (паводле віду зброі, якой яны біліся)[5].

Гэты сюжэт апрацоўвае ў сваім апавяданьні «Прылукі» (1893) беларускі празаік Карусь Каганец.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква Нараджэньня Сьв. Багародзіцы. Прылукі. Фота Яна Балзункевіча пачатку XX ст.

Упершыню згадваецца ў 1567 годзе як сяло і шляхецкая ўласнасьць Есьманаў і Горскіх. У 1582 годзе — сяло, цэнтар маёнтку, уласнасьць Багдана Статкевіча, двор. У 1600 годзе — сяло, уласнасьць жонкі Багдана Статкевіча і яго сына Вільгельма. У 1600-я гады Ганна Агінская, якая была малодшай дачкой троцкага падкаморыя Багдана Агінскага, заснавала ў Прылуках праваслаўны манастыр[3]. У 1667 годзе — маёнтак, шляхецкая ўласнасьць, 19 дымоў. У 1791 годзе — вёска, цэнтар маёнтка (8 вёсак) Каралішчавіцкай парафіі, уласнасьць Максыміляна Іваноўскага, 3 двары, 3 фальваркі, 83 дымы, 5 корчмаў[4]. У 1735 годзе манастыр зачынілі і на яго месцы сталі жыць Іваноўскія, што даводзіліся родзічамі Ганьне Агінскай. Надалей маёнтак перадавалі па кудзелі ў якасьці пасагу дочкам пры выхадзе замуж[3]. У 1800 годзе — панскі двор, сяло і вёска, уласнасьць старасьціхі Т. Іваноўскай. Двор і сяло месьціліся на левым беразе ракі Птыч. Тут месьцілася драўляная ўніяцкая царква, мураваны панскі дом, сад рэгулярнай пляніроўкі, млын на два паставы і сукнавальня[4]. Сама вёска месьцілася на правым беразе ракі: 19 двароў, 129 жыхароў. З 1815 году — уласнасьць Людвікі Іваноўскай, а па жаночай лініі — менскага губэрнскага маршалка шляхты Леана Ашторпа, па сьмерці якога вёска дасталіся яго зяцю, знакамітаму аграному Антону Гарвату, які ў 1851 годзе перабудаваў замак у цудоўны палац гатычнага стылю, заклаў вялікі сад з аранжарэяй пры ім і ўзьвёў вежу з гадзіньнікам. У 1868 годзе палац згарэў, аднак у 1872 годзе быў адноўлены[4].

З 1872 году — уладаньне вядомага калекцыянэра і нумізмата Эмэрыка Чапскага, з 1897 году — уладаньне яго сына Юрыя (Ежы). У 1897 г. Прылукі — вёска Самахвалавіцкай воласьці, 8 двароў, 50 жыхароў, 2 кузьні, народнае вучылішча, царква, хлебазапасная крама, карчма. У маёнтку Прылукі 7 двароў, 206 жыхароў. У 1917 годзе ў сяле 4 двары, 23 жыхары; у маёнтку двор, 335 жыхароў. У красавіку 1921 году ў былым палацы Чапскіх адчынілі навуковую фэрму Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якую пераўтварылі ў Інстытут сельскай гаспадаркі, які пазьней перавялі ў Горкі (Магілёўская вобласьць). Затым палац сталі выкарыстоўваць як нацыяналізаваны маёнтак, а пазьней як сядзібу калгасу. У 1938 годзе ў палацы адчынілі дом адпачынку НКУС, які сталі наведваць чыноўнікі і пісьменьнікі. У чэрвені 1941 году з пачаткам Нямецка-савецкай вайны ў палацы разьмясьцілі нямецкую камэндатуру. Пазьней палац стаў месцам адпачынку генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. У ліпені 1944 году пры адступленьні нямецкія вайскоўцы падпалілі палац, каб зьнішчыць збор сваіх дакумэнтаў. У выніку той гарэў 3 дні. У 1957 годзе Савет міністраў Беларускай ССР накіраваў сродкі на аднаўленьне палаца для досьледаў Менскай навуковай лябараторыі абароны бульбы ад калярадзкага жука, якую ўзначальвала Цыля Гандэльман. У ім разьмясьцілі станцыю абароны ад калярадзкага жука. 17 лютага 1971 году на аснове станцыі і некалькіх працоўняў стварылі Беларускі навукова-дасьледчы інстытут аховы расьлінаў. У 1980-я гады Інстытут налічваў звыш 300 супрацоўнікаў. За савецкім часам у Прылуках месьцілася станцыя глушэньня амэрыканскіх і брытанскай радыёстанцыяў, ад якой захаваўся будынак[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год (перапіс) — 1431 чалавек
  • 2009 год (перапіс) — 1514 чалавек

Дадатковыя зьвесткі

У Прылуках знаходзіўся так званы «Зачараваны замак», легенду пра які выкарыстаў у адной з сваіх баляд вядомы польскі паэт Антоні Эдвард Адынец, сябра таварыства філярэтаў[4].

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads