Марыё Епэс
калюмбійскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыё Альбэрта Епэс Дыяс (па-гішпанску: Mario Alberto Yepes Díaz; нар. 13 студзеня 1976 году, Калі, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст і футбольны трэнэр. Выступаў за нацыянальную зборную Калюмбіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 1995 па 1997 гады гуляў у калюмбійскім клюбе «Картулюа». З 1997 па 1999 гады выступаў у шэрагах іншага калюмбійскага клюбу «Дэпартыва» (Калі). З 1999 па 2002 гады зьяўляўся гульцом аргентынскага гранду «Рывэр Плэйт». З 2002 па 2004 гады гуляў за францускі клюб «Нант», пакуль не перайшоў у іншы францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн», у якім выступаў па 2008 год. Пасьля па 2010 год выступаў за італьянскі клюб «К’ева» з Вэроны.
26 сакавіка 2010 году Епэс падпісаў кантракт зь «Мілянам» на 2 гады[4]. 12 траўня 2012 году Епэс доўжыў кантракт з клюбам яшчэ на адзін год да лета 2013 году[5]. Пасьля ягонага сканчэньня перайшоў у іншы італьянскі клюб «Аталянта».
Міжнародная
Епэс правёў больш за 80 гульняў за нацыянальную зборную Калюмбіі з моманту свайго дэбюту ў 1999 годзе[6]. Ён быў часткай каманды зборнай Калюмбіі, якая перамагла ў розыгрышу Кубка Амэрыкі ў 2001 годзе, а таксама стала ўдзельнічаў у іншым міжнародных спаборніцтвах.
Remove ads
Дасягненьні
Клюбныя
«Дэпартыва»:
- Чэмпіён Калюмбіі (2): 1998, 1999
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны (2): 1999 (а), 2000 (к)
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2006
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2008
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2011
Міжнародныя
Калюмбія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2001
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads